Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Лют 2021

Гродна стаў новай маладзёжнай сталіцай Беларусі

Гродна стаў новай маладзёжнай сталіцай Беларусі

25 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае свята "Гродна - маладзёжная сталіца" стартавала сёння ў абласным цэнтры. У час цырымоніі адкрыцця на сцэне аблфілармоніі Гродна прыняў ганаровую эстафету ў Пінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэспубліканскае свята "Гродна - маладзёжная сталіца" сабрала ў абласным цэнтры больш за 300 маладых людзей з усёй краіны: студэнтаў, маладых дэпутатаў, прадстаўнікоў маладзёжных парламентаў, працоўную моладзь.

"Праект зарадзіўся ў 2015 годзе - Годзе моладзі. І сёння сталіца моладзі перадае эстафету шосты раз. Высокі статус дае магчымасць прадэманстраваць усёй краіне інавацыі, цікавыя знаходкі ў рабоце з моладдзю. У Гродна ў гэтым плане высокі патэнцыял і ў адукацыі, і ў сацыяльнай, і ў культурнай сферах, а таксама ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі", - адзначыў у час адкрыцця свята міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што на працягу года ў маладзёжнай сталіцы запланаваны цікавыя семінары, сустрэчы, конкурсы, іншыя тэматычныя праекты.

"У гэтым годзе мы павінны адпрацаваць схему грантавай падтрымкі значных праектаў грамадскіх аб'яднанняў для наступнага ўнясення змяненняў у заканадаўства, каб такі падыход стаў сістэмным. У цэнтры ўвагі таксама пытанні студэнцкага і вучнёўскага самакіравання, валанцёрскага руху. На дыялогавай пляцоўцы ўчора ўдзельнікі маладзёжнага поезда прапанавалі зрабіць гэты праект штогадовым. Разгледзім такую магчымасць", - звярнуў увагу Ігар Карпенка. Ён адзначыў, што такія сустрэчы - гэта заўсёды новыя крэатыўныя ідэі, магчымасці для іх рэалізацыі.

Папярэднічала цырымоніі ўрачыстага адкрыцця выстаўка-прэзентацыя "Гродна - горад магчымасцей для моладзі". Трэцяя частка жыхароў старажытнага Гродна - маладыя людзі, адзначыў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён падкрэсліў, што ў горадзе створаны ўсе ўмовы для гарманічнага развіцця, самарэалізацыі моладзі ў плане вучобы, адпачынку і, вядома, працаўладкавання.

"У цэнтры ўвагі - новыя рабочыя месцы, стварэнне інавацыйных вытворчых пляцовак, развіццё такой цікавай нішы, як турызм. Сур'ёзна арыентаваны горад на ўдасканаленне інфраструктуры для спорту і здаровага ладу жыцця. Новыя аб'екты ўводзяцца ў эксплуатацыю штогод. Літаральна гэтымі днямі адкрываем чарговы - крытыя тэнісныя корты", - адзначыў Мечыслаў Гой.

Праграма свята насычаная. Першыя мерапрыемствы - сустрэчы, дыялогавыя пляцоўкі - прайшлі ўжо напярэдадні. Таксама было падпісана пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і Дабрачынным фондам імя Аляксея Талая.

У далейшым адбудзецца рэспубліканскі форум "Беларусь. Моладзь. Адзінства", узнагародзяць пераможцаў Рэспубліканскай універсіяды-2020, пройдзе фінал адкрытага турніру па жаночым валейболе на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы, стартуе грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь".

Акрамя таго, на базе Купалаўскага ўніверсітэта сёння адбудзецца рэспубліканскі семінар "Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і шляхі яе ўдасканалення", а таксама некалькі дыялогавых пляцовак на хвалюючыя моладзь тэмы.

26 лютага госці свята прымуць удзел у адкрыцці новага дзіцячага сада ў жылым раёне Грандзічы на поўначы абласнога цэнтра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі