Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Dec 2015

Гран-пры "Тэатральнага куфара-2015" удастоены спектакль Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры XII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2015" БДУ атрымаў спектакль "Вій" тэатральнай майстэрні "Студыёзы" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Спектакль "Вій" стаў лепшым у дзвюх намінацыях: "Лепшая сцэнаграфія" і "Лепшая мужчынская роля другога плана", якую атрымаў Мікіта Прымачэнка.

Дыплом за "Лепшую жаночую ролю" атрымала студэнтка майстэрні Мікалая Кірычэнкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дар'я Парменянкова. У намінацыі "Лепшая мужчынская роля" перамогу атрымаў Дзяніс Грыгарук (тэатр "СинематографЪ", Украіна). Яго калега па тэатры Іна Кузьміна адзначана дыпломам "Лепшая жаночая роля 2-га плана" за акцёрскую работу ў спектаклі па творы Леаніда Андрэева "Апавяданне пра сем павешаных".

Фаварытаў конкурснай праграмы ў розных намінацыях вызначыў савет міжнароднага журы пад старшынствам доктара мастацтвазнаўства Макі Васадзэ (Грузія).

Члены журы ў час цырымоніі закрыцця фестывалю адзначылі, што ў конкурснай праграме назіралася моцная канкурэнцыя, усе пастаноўкі былі яркімі, з цікавымі сцэнічнымі рашэннямі. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне прысудзіць калектывам 8 спецыяльных дыпломаў. У прыватнасці, дыпломам "За падтрымку сучаснай беларускай драматургіі" ўзнагароджаны пастаянны ўдзельнік "Тэатральнага куфара" - студэнцкі тэатр "Tut" Тартускага ўніверсітэта (Эстонія).

Спектаклі студэнцкіх калектываў і тэатральных дзеячаў прайшлі на сцэнічнай пляцоўцы Ліцэя БДУ. У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі з 11 краін: Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

Арганізатарам XII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2015" выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі