Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Сак 2014

Гран-пры тэатральнага форуму "М@rt.кантакт-2014" прысуджаны спектаклю "Містрас" Вільнюскага малога тэатра

28 сакавіка, Магілёў /Юлія Еўмянькова - БЕЛТА/. Гран-пры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt.кантакт-2014" у Магілёве прысуджаны спектаклю "Містрас" Вільнюскага малога тэатра (Літва), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пастаноўка рэжысёра Рымаса Тумінаса па п'есе літоўскага драматурга Марыуса Івашкявічуса расказвае аб апошніх гадах жыцця Адама Міцкевіча ў Парыжы. Аднак на першы план у спектаклі выйшаў не вялікі паэт, а "містрас" - містык XIX стагоддзя і настаўнік Міцкевіча Анджэй Тавянскі, які выдаваў сябе за прарока і новага збавіцеля. У пастаноўцы ўзнікаюць евангельскія паралелі, сатырычныя замалёўкі парыжскай багемы, матывы свабоды творчасці і самаідэнтыфікацыі чалавека, які страчвае сваю радзіму.

Прыз за лепшую рэжысёрскую работу застаўся ў Магілёве. Яго прысудзілі спектаклю "Фрэкен Жулі" ў пастаноўцы новага галоўнага рэжысёра абласнога драматычнага тэатра Саўліса Варнаса. Лепшым маладзёжным спектаклем назвалі пастаноўку "Злачынства і кара" тэатра-студыі "Невялікі драматычны тэатр" з Санкт-Пецярбурга. Прыз за лепшае выяўленчае рашэнне дастаўся Цвярскому тэатру юнага гледача, які прадставіў на фестывалі спектакль "Фаўст. Першы вопыт".

У намінацыі "Лепшая жаночая роля" не было роўных гераіні спектакля-кабарэ "У бары "У кракадзіла" Тэрэзе Вайсбах (Берлін, Германія). Дыплом за лепшую мужчынскую ролю прысудзілі Уладзіміру Глотаву - выканаўцу галоўнай ролі ў спектаклі "Аракул?.." Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (Мінск, Беларусь). Арцём Курэнь, які сыграў Данілку ў пастаноўцы "Раскіданае гняздо" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Мінск), атрымаў спецыяльны дыплом "Дэбют".

Спецыяльнымі прызамі Міжнароднага маладзёжнага форуму "М@rt.кантакт-2014" таксама адзначаны актрыса Магілёўскага аблдрамтэатра Алена Крыванос і акцёр Цвярскога тэатра юнага гледача Андрэй Іваноў.

Акрамя таго, свае ўзнагароды ўдзельнікам прысудзіла і альтэрнатыўнае маладзёжнае журы - рэдакцыя тэатральнага "Вестника" форуму. Прызамі адзначаны спектаклі "Аракул?..", "Фаўст. Першы вопыт", "Містрас", "Злачынства і кара", а таксама монаспектакль "Thе Beautiful" (Петар Мілашэўскі, Лондан).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі