Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Врс 2019

Гран-пры Мінскага фестывалю цыркавога мастацтва атрымаў атракцыён з белымі тыграмі Сяргея Несцерава з Расіі

Гран-пры Мінскага фестывалю цыркавога мастацтва атрымаў атракцыён з белымі тыграмі Сяргея Несцерава з Расіі
Паветраныя гімнасты ў коле Марына Главацкіх і Аляксей Грыгараў з Нацыянальнага цырка Украіны

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнікам Гран-пры ІІ Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва стаў атракцыён з белымі тыграмі "Шамбала" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Сяргея Несцерава, паведамілі БЕЛТА ў Белдзяржцырку.

Золата заваявалі паветраны эквілібр "Віртуозная пяцёрка" на чале з Уладзімірам Плотнікавым з Расіі і "Канатаходцы" пад кіраўніцтвам Рым Ун Іра з Нацыянальнага цырка Пхеньяна. Сярэбраныя ўзнагароды атрымалі паветраныя гімнасты ў коле Марына Главацкіх і Аляксей Грыгараў з Нацыянальнага цырка Украіны і акрабаты на сустрэчных арэлях на чале з Аляксандрам Скокавым з Расійскай дзяржаўнай цыркавой кампаніі. Уладальнікамі бронзы сталі беларускія паветраныя гімнасткі на трапецыі Настасся Дончанка і Настасся Пуцята, акрабаты на "Пераходнай лесвіцы" на чале з Адлетам Ціканавым з Казахскага дзяржаўнага цырка, сола-эквілібрыст Раман Хаперскі з Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары, а таксама нумар кітайскага артыста Лі Вэй.

Глядацкае журы сваёй узнагародай адзначыла паветраных гімнастаў у коле Марыну Главацкіх і Аляксея Грыгарава з Нацыянальнага цырка Украіны. Членам дзіцячага журы больш за ўсё спадабаўся мексіканскі сола-жанглёр Пабла Мартынес. Акрабаты на арэлях МІ - PARTI на чале з Яўгенам Дзідыка з Украіны пакарылі грамадскае журы, а расійскі атракцыён "Забаўныя мядзведзі" з Таццянай і Андрэем Яравых удастоены прыза старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

ІІ Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва прайшоў з 19 па 22 верасня. За яго ўзнагароды змагаліся каля 100 артыстаў з 18 краін свету: Бразіліі, Кітая, ЗША, Аўстраліі, Ізраіля, Германіі, Туркменістана, Таджыкістана, КНДР, Румыніі, Малдовы, Венгрыі, Італіі, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі. Журы фестывалю, у склад якога былі запрошаны вядомыя і аўтарытэтныя ў цыркавым свеце прадзюсары, рэжысёры і дырэктары цыркаў, ацэньвалі конкурсныя выступленні ўдзельнікаў на працягу трох дзён у дзвюх праграмах А і Б. Узнагароджанне пераможцаў адбылося 22 верасня ў час гала-канцэрта. Лепшыя нумары фестывалю ўвойдуць у праграму "Брава!", якая будзе дэманстравацца ў Белдзяржцырку з 27 верасня па 8 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі