Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Врс 2015

Грамадзяне Арменіі і Беларусі на працягу 30 дзён змогуць знаходзіцца на тэрыторыі дзвюх краін без рэгістрацыі

10 верасня, Масква /БЕЛТА - АРМЕНПРЭС/. Урад Арменіі адобрыў пратакол, згодна з якім грамадзяне Арменіі, якія працуюць у Беларусі, а таксама члены іх сем'яў змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі на працягу 30 дзён. Аналагічнае правіла дзейнічае адносна грамадзян Беларусі ў выпадку іх прыезду ў Арменію.

Намеснік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран адзначыў, што ўрад мае намер унесці новы пратакол у пагадненне ад 6 чэрвеня 2002 года паміж Арменіяй і Беларуссю аб забеспячэнні бязвізавых візітаў грамадзян дзвюх краін.

Пагадненне дасць магчымасць урэгуляваць пытанні ў галіне міграцыі. Улічваючы тое, што свабоднае перамяшчэнне рабочай сілы, капіталу і паслуг з'яўляецца мэтай заснавання ЕАЭС, гэта пагадненне будзе садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Арменіяй і Беларуссю і далейшаму яго росту, гаворыцца ў абгрунтаванні пратакола.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі