Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Ліп 2021

Грамадзяне 73 дзяржаў атрымалі магчымасць без візы прыехаць у Беларусь для вакцынацыі ад COVID-19

Грамадзяне 73 дзяржаў атрымалі магчымасць без візы прыехаць у Беларусь для вакцынацыі ад COVID-19

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі прадастаўляецца з 15 ліпеня 2021 года грамадзянам 73 дзяржаў на тэрмін да пяці сутак для вакцынацыі ад COVID-19. Гэта прадугледжана ўказам нумар 251, які падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Вакцынацыю замежных грамадзян ад COVID-19 плануецца праводзіць на платнай аснове ў медыцынскіх арганізацыях, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Савет Міністраў установіць парадак функцыянавання інфармацыйнай сістэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак замежных грамадзян на вакцынацыю і парадак наведвання імі Беларусі.

Устаноўлены парадак правядзення вакцынацыі замежных грамадзян (уключае збор і апрацоўку заявак у інфармацыйнай сістэме, непасрэднае аказанне паслугі і афармленне сертыфіката аб вакцынацыі) будзе прымяняцца ў адносінах да ўсіх грамадзян замежжа, у тым ліку маючых права на бязвізавы ўезд у Беларусь па iншых падставах (у адпаведнасці з міжурадавымі пагадненнямі, а таксама ўказамі нумар 8 ад 9 студзеня 2017 года і нумар 300 ад 7 жніўня 2019 года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі