Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Oct 2020

Графічны дызайн, інтэр'ер і архітэктура - НББ запрашае на новую выстаўку

Графічны дызайн, інтэр'ер і архітэктура - НББ запрашае на новую выстаўку

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Анатомія дызайну" адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Свет прадметаў, які ствараецца рукамі і геніем чалавека, дзіўны. У ім заключана памяць пра гісторыю і культуру, лёс народаў, іх мары, надзеі, здзяйсненні. Дызайн - частка паўсядзённага жыцця. Менавіта ён вызначае, якія рэчы знаходзяцца вакол людзей і якім чынам з імі суіснуюць. Кожны дызайнерскі праект - гэта маленькая мадэль свету. Чым больш разнастайныя крыніцы, тым больш візуальнай інфармацыі можа быць трансліравана дызайнам", - адзначылі ў НББ.

Паводле слоў арганізатараў, выстаўка дапаможа наведвальнікам спазнаць логіку развіцця дызайну, адчуць складанасці адносін майстроў з грамадствам і светам, зразумець прычынна-выніковую сувязь прыняцця тых ці іншых рашэнняў. Тэарэтычныя матэрыялы дапоўнены крэатыўнымі заданнямі і прыкладамі ад вядучых дызайнераў свету. Дзякуючы гэтаму можна асвоіць новыя спосабы творчага мыслення, удасканаліць навыкі і дапамагчы справіцца з праектам. Прапанаваны найбольш эфектыўныя метады стварэння высакаякасных дызайнерскіх работ, без якіх не абысціся ніводнаму сучаснаму дызайнеру.

Экспазіцыя адлюстроўвае аўтарскія канцэпцыі аб актуальных тэндэнцыях і перспектывах развіцця сучаснага графічнага дызайну. "Асаблівы акцэнт ставіцца на падрыхтоўцы спецыялістаў да работы ў электронным асяроддзі - разглядаюцца новыя тэхналогіі стварэння візуальных, медыйных і графічных прадуктаў. Жывую цікавасць выкліча прадстаўлены ў гэтым раздзеле часопіс Novum, вокладкі выданняў якога хочацца не толькі разгледзець, але і дакрануцца да іх", - расказалі ў бібліятэцы.

Надзвычай запатрабаваныя і актуальныя кнігі выдавецтва знакамітай студыі Арцемія Лебедзева. На выстаўцы дэманструюцца выданні аўтараў з сусветным імем:  "Модульные системы в графическом дизайне" Ёзэфа Мюлера-Брокмана, "Искусство дизайнера" Пола Рэнда, "Новая типографика" Яна Чыхальда. Асобны раздзел прысвечаны даследаванням па гісторыі інтэр'ера, пачынаючы са Старажытнага свету і заканчваючы напрамкамі дызайну ХХ стагоддзя і сучаснасці. Тут уключаны вядомыя часопісы па інтэр'еры і архітэктуры Schöner Wohnen, Maison française magazine, Architectural Digest, Domus, AIT, Der Baumeister, Architectural design, праект International.

Прадстаўленыя на выстаўцы выданні багата ілюстраваны і паслужаць неацэннай крыніцай інфармацыі і натхнення для дызайнераў, афарміцеляў і даследчыкаў гісторыі візуальных мастацтваў. Наведаць экспазіцыю можна па 24 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі