Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Жнв 2015

Госці фолк-фестывалю "Камяніца" ўбачаць этнаграфічную містэрыю

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Госці фолк-фестывалю "Камяніца" ўбачаць этнаграфічную містэрыю ў паказе лідара групы "Троіца" Івана Кірчука. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары фестывалю, які пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту 5 верасня.

Монаспектакль "Споведзь пад стрэхамі" дасць магчымасць дзецям і дарослым перанесціся на машыне часу ў мінулае і зазірнуць у побыт нашых продкаў. У новай пастаноўцы лідар "Троіцы" выкарыстоўвае багаты інструментарый: ад традыцыйных масак да арыгінальнай батлейкі, ад рэальных музычных інструментаў (жалейкі, акарыны, дудкі, ліры, гусляў) да бытавых іх заменнікаў накшталт "падковафона" і "чыгункоў". Іван Кірчук будзе спяваць, іграць і расказваць. Спектакль створаны ім на аснове шматгадовых этнаграфічных экспедыцый і архіўных даследаванняў.

"Гэта этнаграфічная містэрыя. Я пакажу тое, што некалі адбывалася ў дамах, якія стаяць на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту. У іх жа стагоддзямі жылі людзі. Без тэлебачання, газет і радыё, без электрычнасці. Гэта было цяжкае жыццё, сяляне вельмі шмат працавалі, але ў іх таксама былі свае радасці і забавы, аб якіх цяпер большасць з нас нічога не ведае", - сказаў Іван Кірчук.

Працягласць монаспектакля "Споведзь пад стрэхамі" складае прыкладна 45 хвілін. Ён будзе паказаны тры разы за дзень у адным з будынкаў на тэрыторыі музея. Паралельна на фестывалі будуць працаваць дзве музычныя сцэны і вялікі кірмаш нацыянальнай культуры.

Ужо вядома, што на галоўнай сцэне "Камяніцы 2015" выступяць Trad Attack! (Эстонія), Dzikie Jablka (Польшча), "Дрымба Да Дзіга" (Украіна), а таксама беларускія групы "Стары Ольса", Vuraj, "Ягорава гара", "Альтанка", Znich. Фестываль дапамагае музею ўтрымліваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю драўлянай архітэктуры. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс