У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2013

Горад Барысаў запрошаны ў склад Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона

6 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Горад Барысаў запрошаны ўвайсці ў склад Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона. Такое запрашэнне агучыў 5 сакавіка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона Шарль Напалеон, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Парыжы.

Шарль Напалеон на сустрэчы, якая прайшла ў пасольстве Беларусі, падзякаваў за праведзены ў лістападзе мінулага года візіт у Беларусь і ўдзел у памятных мерапрыемствах 200-годдзя бітвы каля Бярэзіны.

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона расказаў аб дзейнасці сваёй арганізацыі, якая была створана ў 2004 годзе. Ён адзначыў, што ў склад Федэрацыі ўваходзяць каля 50 гарадоў Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін, якія гістарычна звязаны з дзейнасцю Напалеона Банапарта.

Галоўнымі мэтамі Федэрацыі з'яўляюцца аб'яднанне і развіццё супрацоўніцтва паміж гарадамі - удзельнікамі Федэрацыі, развіццё турыстычных кантактаў, арганізацыя сумесных культурных праектаў, падтрымка супрацоўніцтва вучоных-гісторыкаў, навучальных устаноў і моладзі.

Шарль Напалеон адзначыў важнасць для Федэрацыі далучэння Беларусі да гэтага аб'яднання еўрапейскіх гарадоў і ад імя Федэрацыі запрасіў горад Барысаў увайсці ў склад Федэрацыі.

Пасол Беларусі ў сваю чаргу падкрэсліў важнасць развіцця турыстычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, а таксама іншымі еўрапейскімі краінамі пры падтрымцы Федэрацыі, выказаў намер праінфармаваць кіраўніцтва горада Барысава аб гэтай прапанове.

У час сустрэчы таксама былі абмеркаваны сумесныя культурныя праекты пры ўдзеле беларускіх музеяў і Федэрацыі.

Павел Латушка запрасіў Шарля Напалеона наведаць міжнародную турыстычную выстаўку "Турбізнес-2013", якая пройдзе ў Мінску, а таксама правесці сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам Барысава і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску