Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Снж 2018

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль далучыўся да праекта "Карта госця"

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль далучыўся да праекта

19 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль стаў першым у вобласці партнёрам турыстычнага праекта "Карта госця", паведамілі карэспандэнту ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Гэта адзіная электронная карта для турыстаў з бесперапынным тэрмінам дзеяння. Існуе некалькі фарматаў: VIP, Прэміум, Люкс, Бізнес і Эканом. Галоўная перавага кожнага - значная эканомія сродкаў. "Карта госця" дае права разавага наведвання - бясплатна або са скідкай - значнай колькасці музеяў і экскурсій, уключаных у праграму.

У Еўропе такі праект працуе ўжо не першы год, аналагічныя карты маюць 40 гарадоў. Са студзеня 2018 года "Карта госця" пачала дзейнічаць у Мінску, у сярэдзіне снежня да партнёраў праграмы далучыўся і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

У музеі гомельскай жамчужыны "Карта госця" дасць магчымасць наведаць па прынцыпе адзінага білета адразу шэсць музейных аб'ектаў: цэнтральную частку і вежу палаца (пастаянныя экспазіцыі, зменныя выстаўкі з уласных фондаў музея), "Свет прыроды", "ZOOTЭРА", зімовы сад і вежу агляду са скідкай 30 працэнтаў.

Набыць "Карту госця" можна ў інтэрнэт-магазіне праз сайт minskpass.by і атрымаць у пунктах выдачы, а таксама ў інфакіёсках і павільёнах па продажы сувеніраў УП "Мінгардаведка", у інфармацыйна-турысцкім цэнтры "Мінск".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі