Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Май 2020

Гомельскі маладзёжны тэатр 29 мая прадставіць прэм'еру "Сем сноў пра цябе"

Гомельскі маладзёжны тэатр 29 мая прадставіць прэм'еру
Фота Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра

27 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр 29 мая прадставіць прэм'еру спектакля "Сем сноў па цябе". З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць білетаў у залу абмежавана да 50, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.

"Мы сур'ёзна думалі і ўсё ж вырашылі запрасіць на прэм'еру гледача. Улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, іх колькасць абмежавана да 50 чалавек", - адзначыла Алена Маставенка. Для бяспекі гледачоў рассадзяць на адлегласці адзін ад аднаго. У кожнага на ўваходзе правераць тэмпературу бескантактавымі тэрмометрамі. У тэатры рэгулярна праводзяць санітарна-гігіенічную апрацоўку паверхняў дэзсродкамі. Гледачоў просяць быць у масках.

Новы спектакль, жанр якога вызначаны як меладрама, - пра пошукі любові, адзіноту, думкі аб фатуме. "У аснову пастаноўкі пакладзена п'еса сучаснага ўкраінскага драматурга Кіры Малінінай, створаная паводле матываў расказа "Вочы блакітнага сабакі" Габрыэля Гарсія Маркеса", - расказала дырэктар тэатра. Галоўныя героі - Ён і Яна. Аднойчы Ён сказаў Ёй: "Вочы блакітнага сабакі". І цяпер Яна піша гэтыя словы на сценах, спадзеючыся, што Ён убачыць іх. Героі кожную ноч сустракаюцца ў сне, каб пазбавіцца ад адзіноты ў сапраўднасці. Яны вядуць дыялогі пра ўзаемаадносіны, пачуцці, эмоцыі, перажыванні, выпадковасці і прадвызначанасць.

Для рэжысёра Ірыны Кубліцкай гэта будзе ў пэўным сэнсе дэбют - першы вячэрні спектакль. Да гэтага яна працавала ў асноўным з юным гледачом. Ролі выканаюць Валерыя Лагута і Сяргей Арцёменка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі