Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2022

Гімнастка Аліна Гарнасько выйграла міжнародны турнір у Эстоніі

Гімнастка Аліна Гарнасько выйграла міжнародны турнір у Эстоніі
Фота з архiва

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Гарнасько заваявала чатыры залатыя медалі на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы Miss Valentine-2022 у Тарту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Бронзавая прызёрка Алімпіяды-2020 Гарнасько стала пераможцай спаборніцтваў у мнагабор'і, а таксама першынствавала ў практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай. У фінале практыкавання з булавамі Аліна паказала другі вынік.

Яшчэ адна беларуска Арына Краснаруцкая заваявала на турніры ў Эстоніі дзве ўзнагароды: бронзу ў мнагабор'і і серабро ў практыкаванні са стужкай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі