Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Май 2025

Гэтыя мелодыі і вершы гучалі ў сям'і. Як пройдзе дзень памяці Максіма Багдановіча ў Літаратурным музеі

Гэтыя мелодыі і вершы гучалі ў сям'і. Як пройдзе дзень памяці Максіма Багдановіча ў Літаратурным музеі
Фота Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень памяці Максіма Багдановіча пройдзе ў Літаратурным музеі імя паэта ў Мінску 25 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў загадчык музея Міхаіл Бараноўскі.

"Для нашага музея ёсць дзве знакавыя даты - дзень нараджэння і дзець памяці Максіма Багдановіча. Да гэтых дат мы традыцыйна праводзім мерапрыемствы. Фармат з году ў год застаецца падобным. У бягучым годзе з 12.00 жадаючыя могуць падысці да помніка нашага класіка каля Вялікага тэатра і ўскласці кветкі. А ўвечары (у 18.00) адбудзецца канцэрт, на якім прагучаць класічныя творы, звязаныя з сям'ёй Багдановіча, песні, якія гучалі ў яго асяроддзі, рамансы таго часу, паэзія. Гэтыя творы любіў сам паэт, яго сябры і сям'я, у тым ліку маці", - заўважыў Міхаіл Бараноўскі.

Паводле яго слоў, на мерапрыемстве таксама будзе падведзены вынік дзейнасці за мінулы год. У хуткім часе ў музеі адбудзецца прэзентацыя новага выдання адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Багдановіча "Вянок".

"Ёсць літаратары, якія стварылі фундамент нашай літаратуры: Янка Купала, Якуб Колас і, вядома, Максім Багдановіч. Яны з'яўляюцца важнымі для нас, таму што адказвалі на самыя актуальныя пытанні жыхароў Беларусі. Іх адказы застаюцца актуальнымі і сёння. Калі сучасны чалавек звернецца да іх твораў, то ён зможа знайсці там рэчы, якія будуць дапамагаць яму і цяпер", - рэзюмаваў Міхаіл Бараноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі