Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2016

Гасцей фестывалю "Гаспадарчы сыр" у Слаўгарадзе навучаць рабіць дамашнія сыры

4 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Слаўгарадзе 7 мая пройдзе V гастранамічны фестываль "Гаспадарчы сыр". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Больш як 15 мясцовых сыравараў прадставяць свае калекцыі натуральных і экалагічна чыстых сыроў, правядуць майстар-класы па іх вырабе. Усяго для дэгустацыі і продажу будзе прапанавана больш за 50 відаў дамашняга сыру на любы густ: цвёрдыя і мяккія, плаўленыя і тварожныя, сулугуні і брынза, салодкія і салёныя, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі. Гасцей фестывалю таксама чакае прэзентацыя вырабаў народных майстроў і рамеснікаў, прэзентацыі аграсядзіб раёна з дэгустацыяй іх фірменных страў, тэматычныя конкурсы, дзіцячыя атракцыёны, вячэрняя дыскатэка і фаер-шоу.

Яшчэ адной адметнасцю свята стане забаўляльная праграма з дыскатэкай "Лятучы карабель" на кемпінг-пляцоўцы аграсядзібы "Забава" ў вёсцы Аляксандраўка. Тут гасцей будуць частаваць юшкай і шашлыкамі, прапануюць папарыцца ў палявой лазні, а таксама пешаходныя і конныя прагулкі, начлег у палатачным гарадку. У гэты ж дзень для гасцей будуць праводзіцца аглядныя дзвюхгадзінныя аўтобусныя экскурсіі з наведваннем помніка прыроды "Блакітная крыніца" і мемарыяльнага комплексу ў аграгарадку Лясная.

"Галоўнай ідэяй першых фестываляў было даць жыццё старажытным слаўгарадскім традыцыям сыраварства, дапамагчы мясцовым сыраробам знайсці рынкі збыту сваёй прадукцыі і проста абмяняцца вопытам. А сёння мы больш робім акцэнт на пашырэнні і папулярызацыі брэнда мясцовых сыравараў, разлічваючы за кошт унікальнага кулінарнага складніка прыцягнуць у раён больш турыстаў. У раёне вядзецца работа па стварэнні цэнтра сыраварства "Сырная крама", а таксама сырнага турыстычнага маршруту. І калі раней у раёне былі ўсяго два майстры-сыравары, то сёння - больш за пятнаццаць. Пачалі пашырацца і падворкі, некаторыя з іх зарэгістраваліся і працуюць як фермерскія гаспадаркі або аграсядзібы", - адзначылі ў аргкамітэце.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт і мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый "Адраджэнне-Агра".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі