Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Ліп 2016

Ігар Бокій за два дні заваяваў тры залатыя ўзнагароды на Кубку Беларусі па плаванні

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяціразовы паралімпійскі чэмпіён Лондана Ігар Бокій паспяхова выступае ў Кубку Беларусі па плаванні памяці Барыса Сівіцкага, у якім прымаюць удзел і ўсе вядучыя, за выключэннем Паўла Санковіча, беларускія плыўцы. Ігару Бокію ўдалося за два дні спаборніцтваў ужо тройчы ўзняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На рахунку атлета перамога ў рашаючых заплывах на 200 м вольным стылем (1 мін 54,64 сек), на 400 м вольным стылем (4 мін 00,58 сек) і ў складзе Мінскай вобласці ў эстафеце 4х200 м вольным стылем. На спрынтарскіх дыстанцыях у басейне брэсцкага Палаца водных відаў спорту тон задаюць плыўцы нацыянальнай зборнай. У фінале на 50 м вольным стылем Арцём Мачэкін апярэдзіў Яўгена Цуркіна, праплыўшы дыстанцыю за 22,58 сек. Няма роўных у плаванні на спіне магіляўчаніну Мікіту Цмыгу, які да першага месца на 50 м у гэтым відзе, дадаў і перамогу на 200 м (2 мін 01,45 сек).

Рэкардсмен Беларусі ў плаванні на 100 м брасам (1 мін 00,40 сек) Ілья Шымановіч таксама не страчвае надзеі накіравацца ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яго рэзультат, паказаны ў першы дзень спаборніцтваў 13 ліпеня, адпавядае нарматыву "А" для кваліфікацыі на Алімпійскія гульні, але, на жаль, тэрмін падачы заявак у Міжнародную федэрацыю плавання (ФІНА) аб выкананні нарматываў скончыўся 3 ліпеня.

Сёння ў Палацы водных відаў спорту ў Брэсце будзе разыграна 11 камплектаў узнагарод. Завершыцца Кубак Беларусі, які з'яўляецца важным праверачным стартам перад летнімі Гульнямі, 16 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі