Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Jul 2015

Ігар Бокій выйграў чацвёрты залаты медаль на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец Ігар Бокій выйграў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў. Беларус на сусветным форуме ў Глазга стаў пераможцам на дыстанцыі 400 м вольным стылем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным заплыве Ігар Бокій паказаў рэзультат 3 мін 59,48 сек. Украінец Яраслаў Дзенісенка, які заняў другое месца, адстаў ад пераможцы на 1,21 сек - 4 мін 0,69 сек. Бронзавая ўзнагарода дасталася Дзмітрыю Горліну з Узбекістана - 4 мін 09,36 сек.

Раней беларускі плывец на чэмпіянаце свету ў Шатландыі перамагаў на дыстанцыі 50 м вольным стылем з новым сусветным рэкордам у сваёй групе S13, у вырашальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем, а таксама выйграў у фінале дыстанцыі 100 м на спіне.

Чэмпіянат свету па плаванні сярод паралімпійцаў завершыцца ў Глазга 19 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі