У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліп 2018

Ганаровы трафей юніёрскага ЧС па баскетболе сярод дзяўчат прадстаўлены ў Мінску

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ганаровы трафей юніёрскага чэмпіянату свету (U-17) па баскетболе сярод дзяўчат прадстаўлены сёння ў Мінску напярэдадні старту турніру на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кубак свету, уладальнік якога стане вядомы пасля фінальнай сустрэчы 29 ліпеня, уяўляе сабой пазалочаную каменную глыбу, якая, як і юныя ігракі, патрабуе агранкі.

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў на прэзентацыі заклікаў балельшчыкаў і СМІ ў дні чэмпіянату свету, з 21 па 29 ліпеня, быць побач з беларускай камандай. "Падтрымка аматараў баскетбола, прадстаўнікоў мас-медыя будзе вельмі патрэбна ў ходзе турніру ў Мінску", - адзначыў ён.

Многія з каманд прыбылі ўжо ў Мінск і праводзяць падрыхтоўку да турніру. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Вікторыя Дацун расказала, якое ўражанне на гасцей зрабіла арганізацыя турніру для ігракоў да 17 гадоў. "Размаўляла з калегамі са зборнай Францыі, яны ўражаны сур'ёзнай падрыхтоўкай, што адпавядае самым высокім стандартам правядзення нават дарослых турніраў па баскетболе", - падкрэсліла яна.

Паводле слоў Вікторыі Дацун, беларуская каманда, нягледзячы на страту аднаго з лідараў пры падрыхтоўцы да чэмпіянату цяжкага форварда Ірыны Краўчанка, пастараецца паказаць рэзультат, калі не лідарскімі якасцямі асобных баскетбалістак, то каманднай гульнёй.

У час прэс-канферэнцыі, у якой прымалі ўдзел прадстаўнікі Мінспорту, Мінсувязі і ФІБА, адбылася прэзентацыя медалёў, узнагароджванне пераможца конкурсу на лепшае імя для талісмана "Бусліка" планетарнага першынства і ўрачыстая цырымонія прэзентацыі паштовага праекта і гашэнне марак "Кубак свету па баскетболе ФІБА-2018 сярод жаночых каманд U-17".

Чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў пройдзе ў Мінску з 21 па 29 ліпеня. Удзельнікамі турніру стануць 16 мацнейшых зборных у гэтай узроставай катэгорыі: Малі, Анголы, ЗША, Канады, Аргенціны, Калумбіі, Кітая, Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі, Беларусі, Францыі, Венгрыі, Італіі, Латвіі, Іспаніі. Матчы турніру пройдуць на паркеце Палаца спорту, а таксама ў спарткомплексе Falcon Arena.

На першым этапе зборная Беларусі згуляе ў папярэдняй групе А з камандамі Калумбіі (21 ліпеня), Японіі (22 ліпеня) і Францыі (24 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску