Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Dec 2015

Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў французскім Ліёне

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў французскім Ліёне, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і ганаровы консул Беларусі ў Ліёне Жан Жак Ранк урачыста ўстанавілі на будынку ганаровага консульства Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганароваму консулу таксама перададзены Дзяржаўны герб Беларусі.

Ганаровае консульства размешчана на адной з самых вядомых плошчаў Ліёна. Ганаровы консул Беларусі ў Ліёне будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе рэгіён Рона - Альпы.

Ад імя пасла Беларусі ў Францыі і ганаровага консула ў гістарычным клубе Cercle de l'Union быў дадзены афіцыйны прыём у сувязі з адкрыццём ганаровага консульства. На прыёме прысутнічалі вядомыя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, бізнесмены, дзеячы культуры і адукацыі Ліёна, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Павел Латушка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгадных адносін з Францыяй, і адзначыў прыярытэтнасць развіцця міжрэгіянальнага беларуска-французскага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, галоўнай задачай дзейнасці ганаровага консула Беларусі ў Ліёне будзе садзейнічанне развіццю эканамічнага супрацоўніцтва праз кантакты дзелавых колаў дзвюх краін, рэалізацыя сумесных праектаў у галіне культуры і адукацыі, консульска-прававая дапамога грамадзянам Беларусі.

Ганаровы консул Беларусі ў Ліёне Жан Жак Ранк у сваім выступленні адзначыў, што ў 2016 годзе Мінск і Ліён будуць адзначаць 40-годдзе ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей. Да гэтага юбілею прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. У прыватнасці, 26 студзеня 2016 года ў Ліёне адбудзецца прэзентацыя магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі, якая будзе арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі, ганаровым консульствам Беларусі ў Ліёне сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і гандлёва-прамысловай палатай Ліёна і рэгіёна Рона - Альпы. На 17 красавіка запланаваны Дзень беларускай культуры ў Ліёне, а ў чэрвені Беларусь прыме ўдзел у прэзентацыі ганаровых консульстваў, якія знаходзяцца ў Ліёне.

Ліён з'яўляецца адным з буйнейшых адміністрацыйна-тэрытарыяльных, палітычных, эканамічных і культурных рэгіянальных цэнтраў Францыі. У агламерацыі горада Ліён - 1 млн 253 тыс. жыхароў. Беларусь мае даўнія гістарычныя сувязі з гэтым французскім горадам. У Гродне знаходзіцца помнік яго ўраджэнцу Жану Эмануэлю Жыліберу, які заснаваў тут акушэрскую і ветэрынарную школы, батанічны сад. Беларусь і Ліён таксама звязвае традыцыя ткацтва слуцкіх паясоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі