Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2015

Галоўны прыз фестывалю мабільнага кіно ў Мінску дастаўся Вользе Зенавай

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны прыз фестывалю мабільнага кіно Smartfilm у Мінску дастаўся Вользе Зенавай за трэйлер фільма "Ціхая песня". Вынікі конкурсу аб'яўлены 3 лютага на фінальным мерапрыемстве фестывалю, арганізаванага кампаніяй Вэлком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцы былі вызначаны таксама па шэрагу намінацый, уключаючы лепшы трэйлер у жанры трылер, драма, меладрама, дэтэктыў, баявік, мантаж, спецэфекты, гукавыя эфекты і некалькі спецыяльных намінацый.

Магчымасць змагацца за права быць ацэненымі прафесійным журы атрымалі больш за 130 работ. У склад журы фестывалю мабільнага кіно Smartfilm увайшлі кінарэжысёр і прадзюсар Канстанцін Фам, культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў, кінакрытык і журналіст Ігар Сукманаў, а таксама менеджар музычных праектаў Максім Старцаў. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі трэйлераў былі якасць рэжысуры, візуальны рад і творчы падыход.

У прафесійнага журы конкурсу склалася вельмі высокае ўражанне аб прадстаўленых трэйлерах фільмаў. На думку, у прыватнасці, рэжысёра Канстанціна Фама, аўтара кароткаметражкі "Туфлікі", што была знята ў капрадукцыі ў тым ліку з Беларуссю і сабрала шматлікія прызы міжнародных фестываляў, у беларускага кіно ёсць цікавая і перспектыўная будучыня, рэжысёр убачыў вельмі шмат таленавітых работ. Канстанцін Фам нават зацвердзіў уласны прыз, які ўручыў аўтару трэйлера "Легенда аб старым парку".

Акрамя таго, сваім уражаннем аб высокім узроўні прадстаўленых работ падзяліўся спецыяльны госць фестывалю галівудскі прадзюсар Ян Фішэр-Раманоўскі.

Аўтару гран-пры ўручаны прыз - прафесійная камера, пераможцам у асноўных намінацыях дасталіся смартфоны.

У ходзе фестывалю больш за 600 удзельнікаў наведалі майстар-класы, якія былі арганізаваны студыяй Smartfilm. Маладыя людзі мелі магчымасць сустрэцца з прафесіяналамі кінаіндустрыі, атрымаць кваліфікаваныя адказы на пытанні аб кінавытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі