Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліс 2023

Галоўную навагоднюю прыгажуню ўстановяць у Мінску да 8 снежня

Галоўную навагоднюю прыгажуню ўстановяць у Мінску да 8 снежня
Фота з архiва

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску афармленне асноўных навагодніх лакацый пачнуць з 28 лістапада. А галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы плануецца поўнасцю ўпрыгожыць да 8 снежня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела дызайну прадпрыемства "Мінскрэклама" Таццяна Бугаркова.

Усяго ў Мінску святочную атмасферу будуць ствараць 27 упрыгожаных ёлак. На гэты момант навагоднія прыгажуні ўстаноўлены практычна ва ўсіх раёнах горада, і цяпер разгортваецца напружаная работа па падрыхтоўцы да мантажу ёлак на галоўных святочных лакацыях сталіцы. Праз некалькі дзён пачнецца мантаж 18-метровай ёлкі на плошчы Незалежнасці.

"Ёлка будзе аб'ёмнай і пушыстай, знешне будзе адрознівацца ад прывычных каркасных ёлак, якімі аформлены вуліцы і паркі сталіцы. Яна, безумоўна, нагадае сапраўдную раскідзістую белавежскую елку, тую самую лясную елачку, якую ўсе мы ведаем з самага дзяцінства. Поўнасцю ў святочнае ўбранне навагодняя прыгажуня адзенецца да 1 снежня. У гэтым годзе яна будзе аформлена ў параднай залатой гаме", - адзначыла Таццяна Бугаркова.

Галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы ўпрыгожаць рознакаляровымі шарамі, ажурнымі фрэзераванымі цацкамі і піксельнай яркай сеткай да 8 снежня. "Галоўная ёлка вышынёй 30 м традыцыйна будзе яркай і прыбранай, усыпанай мноствам рознакаляровых і рознафарматных шароў і фрэзераваных цацак", - сказала Таццяна Бугаркова.

На пляцоўцы каля Палаца спорту "вырасце" дызайнерская ёлка вышынёй 18 м. У яе аснове - фантазійная арка, усыпаная агнямі, а вянчае кампазіцыю маштабны светлавы полаг у форме шатра. Колеравая гама шароў і фрэзераваных упрыгажэнняў вытрымана ў чырвона-залатых танах.

Падобную да раскідзістай белавежскай елкі навагоднюю прыгажуню можна будзе ўбачыць і на пляцоўцы каля Белдзяржцырка. Тут пераважае стыль рэтра. Дызайнеры прапанавалі ўбор з выкарыстаннем персанажаў савецкіх казак і мультфільмаў, гірляндай з чырвоных флажкоў і набіваных цацак ручной работы.

Колерамі ёлачных упрыгажэнняў у гэтым годзе выбраны чырвоны, зялёны, сіні, залаты, сярэбраны і снежна-белы. Разбаўляць іх будуць розныя адценні блакітнага, бірузы і фіялетавага. Ёлкі ўпрыгожаць матавыя і глянцавыя шары розных памераў, разныя фрэзераваныя цацкі ў выглядзе зорак, сняжынак, васількоў, фігурных анёлаў і ледзяшоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі