Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2018

Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі пройдзе ў 13 гарадах Беларусі

16 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі 18 сакавіка пройдзе ў 13 гарадах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме РФ.

У прыватнасці, выбарчыя ўчасткі ўтвораны ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах. У беларускай сталіцы ён размешчаны ў будынку пасольства Расіі, у Брэсце - у генеральным консульстве РФ, у Гродне - у будынку гімназіі на вул. Парыжскай Камуны, у Віцебску - у Цэнтры культуры "Віцебск", у Гомелі - у Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры, у Магілёве - у будынку ліцэя Беларуска-расійскага ўніверсітэта.

Выбарчыя ўчасткі па выбарах прэзідэнта Расіі ўтвораны таксама ў Бабруйску (у будынку тэатра імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча), Барысаве (Цэнтральная бібліятэка імя Калдзеева), Баранавічах (Гарадскі дом культуры), Полацку (Гарадскі дом культуры), Оршы (гімназія нумар 2) і Астраўцы (інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС). Акрамя таго, галасаванне пройдзе ў Клецку на тэрыторыі раскватараванай тут расійскай воінскай часці.

Паводле даных ЦВК Расіі, у некалькіх беларускіх гарадах было арганізавана датэрміновае галасаванне. Яно праходзіла ў Маладзечне, Пінску, Салігорску, Мазыры, Светлагорску, Касцюковічах і Астраўцы.

У выбарах прэзідэнта Расіі прымуць удзел восем кандыдатаў: Сяргей Бабурын (партыя "Расійскі агульнанародны саюз"), Павел Грудзінін (КПРФ), Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР), дзеючы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін (самавылучэнец), Ксенія Сабчак ("Грамадзянская ініцыятыва"), Максім Сурайкін ("Камуністы Расіі"), Барыс Цітоў (Партыя росту) і Рыгор Яўлінскі ("Яблоко").

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі