У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы ў Мінску збярэ вакалістаў 14 краін

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які пройдзе 20 снежня ў час VI Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, збярэ вакалістаў 15 тэатраў з 14 краін. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

У гала-канцэрце будуць задзейнічаны зоркі, якія прадстаўляюць тэатры як краін былога Савецкага Саюза, так і Еўропы. У канцэрце прымуць удзел, у прыватнасці, народны артыст Азербайджана вядучы саліт Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Самір Джафараў, вядучы саліст Нацыянальнага тэатра ў Бялградзе Аляксандр Стаматавіч, вядучы саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра імя А.Наваі Раміз Усманаў (Узбекістан), салістка тэатра "Санкт-Пецярбург Опера" Валянціна Федзянёва (Украіна) і інш. "Сваіх салістаў тэатра туды свядома не ўключаем, таму што нашы выступаюць у іншых спектаклях, якія з'яўляюцца прэм'ернымі і прызначаны для паказу на Калядным оперным форуме. Дарэчы, усяго ў оперным форуме заяўлены 28 краін: гэта і канкурсанты, і члены журы, і тыя, хто будзе выступаць у спектаклях", - сказаў Уладзімір Грыдзюшка.

У час опернага форуму гледачы змогуць пачуць знакамітых оперных выканаўцаў. Напрыклад, у спектаклі "Кармэн" будзе спяваць народная артыстка Украіны Анжаліна Швачка - адна з лепшых выканаўцаў у свеце партыі Кармэн. У спектаклі "Царская нявеста" партыю Марфы выканае Венера Гімадзіева - агульнапрызнаная прыма Вялікага тэатра Расіі. Спектакль "Яўген Анегін" прысвечаны 175-годдзю з дня нараджэння Пятра Ільіча Чайкоўскага. У ім будуць спяваць восем расійскіх салістаў. Абсалютна ўсе яны лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

На Калядным оперным форуме пройдзе Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Гледачы змогуць наведаць выступленні канкурсантаў з другога тура - ён будзе праходзіць у Вялікай зале Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Набыць уваходны білет на цэлы дзень можа любы чалавек. З 10.00, калі пачынаецца другі тур, аж да вечара з гэтым білетам можна будзе заходзіць і выходзіць з залы. "Фінал конкурсу глядач зможа ўбачыць, зразумела, у поўным аб'ёме, - адзначыў генеральны дырэктар тэатра. - Гэта будзе сапраўды дастойны канцэрт, я ў гэтым ніколькі не сумняваюся. Той, хто быў у мінулым годзе, не пашкадаваў, і цяпер ніхто не пашкадуе, я ў гэтым упэўнены".

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум ужо шосты раз збярэ оперных выканаўцаў з розных краін. Форум у Мінску набыў асаблівы фармат. Гэта своеасаблівы фестываль прэм'ерных спектакляў беларускага Вялікага з запрашэннем зорак сусветнай оперы. За час правядзення ў беларускай сталіцы форуму ў гасцях у Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі са сваімі спектаклямі пабывалі і Сафійская опера, і Маскоўскі тэатр "Новая опера" і Музычны тэатр імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, і іншыя тэатры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс