Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2015

Гала-канцэрт XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца 12 верасня ў Мінску

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё і гала-канцэрт XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца 12 верасня ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У гала-канцэрце, прымеркаваным да свята горада Мінска, выступяць больш як 20 лепшых нацыянальных калектываў і выканаўцаў. Сярод іх - ансамбль танца "Сонечная Грузія", украінскі вакальны ансамбль "Крыніца", ансамбль армянскага танца "Эрэбуні", карэйскі ансамбль "Арыранг" і іншыя.

Мерапрыемства дасць старт чарговаму фестывалю нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць у Гродне ў чэрвені 2016 года. Зусім хутка пачнуцца абласныя адборачныя туры фестывалю. Яны пройдуць на працягу верасня-снежня.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай жа фінальных мерапрыемстваў па традыцыі з'яўляецца Гродна. Форум збліжае і аб'ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, садзейнічае захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым узаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур. Па сваім фармаце ён не мае аналагаў у свеце.

Першы рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адбыўся ў Гродне ў 1996 годзе. Заснавальнікамі форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Гродзенскі аблвыканкам і Гродзенскі гарвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі