Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Сак 2020

Футбалісты брэсцкага "Дынама" трэці раз заваявалі Суперкубак

Футбалісты брэсцкага

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" трэці раз запар сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку новага футбольнага сезона на полі ФК "Мінск" чэмпіёны краіны перамаглі ўладальніка Кубка салігорскі "Шахцёр" з лікам 2:0.

Сустрэча пачалася без разведкі, і ўжо на 3-й мінуце брастаўчане выйшлі наперад. Аляксандр Наёк моцна прабіў штрафны ўдар, мяч трапіў у перакладзіну варот экс-дынамаўца Аляксандра Гутара, пасля чаго Габі Кікі адкрыў лік. Прапусціўшы мяч, падапечныя Юрыя Вернідуба правялі некалькі вострых атак, але не змаглі забіць гол у адказ. На зыходзе паўгадзіны гульні брастаўчане правялі другі мяч - пасля паса Арцёма Мілеўскага вынік падвоіў Павел Савіцкі. У другой палавіне матчу салігорскія футбалісты прадаўжалі атакаваць і на 49-й мінуце атрымалі колькасную перавагу, калі пасля другога папярэджання з поля быў выдалены Арцём Мілеўскі. Да канца сустрэчы "Шахцёр" валодаў ініцыятывай, але так і не змог адыграцца, уступіўшы ў сваім трэцім паядынку за Суперкубак. Да гэтага, у 2015 і 2016 гадах, гарнякі прайгравалі БАТЭ.

Часцей за ўсіх Суперкубак заваёўваў барысаўскі БАТЭ, у якога сем перамог, у актыве брэсцкага "Дынама" стала тры трафеі, адзін раз прыз заваявалі футбалісты "Гомеля".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі