Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Кст 2015

Футбалісты БАТЭ прайгралі "Барселоне" ў Лізе чэмпіёнаў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ не змаглі парадаваць сваіх балельшчыкаў і прайгралі "Барселоне" ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў з лікам 0:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

БАТЭ - "Барселона" - 0:2 (0:0).

20 кастрычніка. "Барысаў-Арэна". 13 000 гледачоў.

Суддзя - М. Дэ Соўза (Партугалія).

БАТЭ: Чэрнік; Гайдучык, Мілуновіч, Младзенавіч, Палякоў, А.Валадзько, Нікаліч (Яблонскі, 65), Стасевіч, М.Валадзько (Карніцкі, 62), Сігневіч (Мазалеўскі, 79), Гардзяйчук.

"Барселона": Тэр Штэген; Піке, Алвес, Маскерана, Бартра, Раберта (Ракіціч, 17), Альба, Бускетс (Гумбау, 72), Суарэс, Неймар, Эль-Хададзі (Рамірэс, 70).

Футбалісты БАТЭ прайгралі "Барселоне" ў Лізе чэмпіёнаўГалы: 0:1 - Ракіціч (48), 0:2 - Ракіціч (64).

Папярэджанні: Бускетс (23), Палякоў (29), Алвес (41), М.Валадзько (43), Гайдучык (62), Гумбау (74), Карніцкий (82), Мілуновіч (83), А.Валадзько (88).

Пасля перамогі над "Ромай" у папярэднім дамашнім паядынку балельшчыкі БАТЭ чакалі ўбачыць тое ж самае і ў паядынку з дзеючым пераможцам чэмпіёнскай Лігі, але "прадаўжэння банкету", на жаль, не адбылося. Гульня, якая прайшла пры аншлагу на трыбунах "Барысаў-Арэны", пачалася атакамі гасцей, на вастрыі якіх у адсутнасці траўміраванага Месі былі Неймар і Суарэс. Барселонцы стварылі нямала небяспечных момантаў каля варот Чэрніка, але галкіпер барысаўчан у першым тайме быў непрабівальны. Аднак пасля перапынку і ён не змог стрымаць атакуючы парыў "сіне-гранатавых". Ужо праз 3 мінуты пасля аднаўлення гульні Неймар з левага фланга атакі зрабіў выдатную перадачу ў цэнтр, і Іван Ракіціч з 20 метраў накіраваў мяч у верхні вугал варот. Гэта ж атакуючая звязка спрацавала і праз 15 мінут - Ракіціч аформіў галявы дубль пасля выверанага паса Неймара. У далейшым барысаўчане стараліся адыграцца, але госці дзейнічалі вельмі кампактна, пачынаючы прэсінгаваць гаспадароў адразу пасля страты мяча нават паблізу іх варот. У выніку каталонская дружына не дала магчымасці падапечным Аляксандра Ермаковіча арганізаваць ніводнай небяспечнай атакі на вароты Тэр Штэгена.

Футбалісты БАТЭ прайгралі "Барселоне" ў Лізе чэмпіёнаўУ другім паядынку групы Е футбалісты нямецкага "Баера" ў Левернузене прымалі італьянскую "Рому" і завяршылі сустрэчу ўнічыю - 4:4.

Становішча каманд пасля першага круга: "Барселона" - 7 ачкоў (розніца мячоў - 5-2), "Баер" - 4 (9-7), БАТЭ - 3 (4-8). "Рома" - 2 (7-8).

На старце другога круга 4 лістапада барысаўчане згуляюць у Барселоне, а леверкузенцы - у Рыме.

Першая палавіна турнірнай дыстанцыі завяршылася напярэдадні яшчэ ў трох квартэтах:

F: "Арсенал" (Лондан, Англія) - "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - 2:0, "Дынама" (Загрэб, Харватыя) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя) - 0:1. Становішча каманд: "Баварыя" - 6 (8-2), "Алімпіякос" - 6 (4-5), "Арсенал" - 3 (5-5), "Дынама" - 3 (2-7);

G: "Порту" (Партугалія) - "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль) - 2:0, "Дынама" (Кіеў, Украіна) - "Чэлсі" (Лондан, Англія) - 0:0. Становішча каманд: "Порту" - 7 (6-3), "Дынама" - 5 (4-2), "Чэлсі" - 4 (5-2), "Макабі" - 0 (0-8);

Н: "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія) - "Ліён" (Францыя) - 3:1, "Валенсія" (Іспанія) - "Гент" (Бельгія) - 2:1. Становішча каманд: "Зеніт" - 9 (8-4), "Валенсія" - 6 (5-4), "Гент" - 1 (3-5), "Ліён" - 1 (2-5).

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Клубы, якія зоймуць трэція месцы, выступяць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі