У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2018

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Відзі" ў матчы Лігі Еўропы

Футбалісты БАТЭ перамаглі
Фота ФК "БАТЭ"

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі ў венгерскага "Відзі" з лікам 2:0 у дамашнім матчы 5-га тура Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт  БЕЛТА.

Каб захаваць шанцы на выхад у 1/16 фіналу, барысаўчанам неабходна было абавязкова перамагаць у матчы з "Відзі". І яны дабіліся свайго. Першая палавіна сустрэчы на полі "Барысаў-Арэны" прайшла з адчувальнай перавагай гаспадароў. Ужо на першых мінутах барысаўчане стварылі некалькі небяспечных сітуацый каля варот гасцей, але мяч не трапіў у цэль. Настойлівасць гаспадароў была ўзнагароджана на 22-й мінуце, калі Мікалай Сігневіч адкрыў рахунак пасля вуглавога ўдару ў выкананні капітана каманды Ігара Стасевіча. Да перапынку футбалісты БАТЭ прадаўжалі валодаць ініцыятывай, але больш поспеху не дабіліся. Што датычыцца гасцей, то яны лічаныя разы непакоілі абарончыя парадкі чэмпіёнаў Беларусі і толькі аднойчы прымусілі галкіпера Дзяніса Шчарбіцкага паказаць сваё майстэрства, калі за 5 мінут да перапынку ён парыраваў мяч пасля небяспечнага штрафнога ўдару. У другім тайме "Відзі" адразу пайшоў наперад большымі сіламі, прымусіўшы БАТЭ гуляць на контратаках. Адна з іх была паспяховай - на 85-й мінуце Мірка Іваніч прайшоў па левым флангу і нанёс дакладны ўдар у бліжэйшы вугал варотаў - 2:0. У першым туры барысаўчане з такім жа рэзультатам перамаглі "Відзі" ў Будапешце.
 
У другім паядынку 5-га тура групы L англійскі "Чэлсі", які ўжо забяспечыў сабе пропуск у плэй-оф, разграміў у Лондане грэчаскі ПАОК з лікам 4:0.

Турнірнае становішча пасля пяці гульнявых дзён: "Чэлсі" - 15 ачкоў, БАТЭ - 6, "Відзі" - 6, ПАОК - 3.

Каб выйсці ў плэй-оф, футбалістам БАТЭ трэба ў заключным туры 13 снежня перамагчы ў Салоніках ПАОК. У той жа дзень "Відзі" прыме ў Будапешце гасцей з "Чэлсі".

У 1/16 фіналу Лігі Еўропы выйдуць па дзве лепшыя каманды з 12 груп. Да іх таксама далучацца 8 клубаў, якія зоймуць трэція месцы ў групах Лігі чэмпіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску