У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2019

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Арсенал" у першым матчы 1/16 фіналу ЛЕ

Футбалісты БАТЭ перамаглі

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі лонданскі "Арсенал" у дамашнім матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

БАТЭ - "Арсенал" - 1:0 (1:0).

14 лютага. "Барысаў-Арэна". 12527 гледачоў.

Суддзя - С. Ёванавіч (Сербія).

БАТЭ: Шчарбіцкі; Рыяс, Волкаў, Філіпенка, Філіповіч, Бага, Драгун, Глеб (Бярозкін, 57), Міліч (Дубаіч, 69), Скавыш (Мукам, 80), Стасевіч.

"Арсенал": Чэх; Мустафі, Касельні, Манрэаль, Мейтленд-Найлз (Абамеянг, 68) Джака (Тарэйра, 69), Гендузі, Калашынац (Суарэс, 74), Мхітаран, Ляказет, Івабі.

Галы: 1:0 - Драгун (45).

Папярэджанні: Джака, Дубаіч, Філіповіч, Драгун.

Выдаленне - Ляказет.

Госці з самага пачатку гульні завалодалі ініцыятывай і на працягу пяці стартавых хвілін двойчы стварылі галявыя моманты каля варот Дзяніса Шчарбіцкага. Паступова барысаўчане асвоіліся і змаглі правесці некалькі вострых контратак, але вопытны галкіпер "кананіраў" Петр Чэх быў гатовы. Амаль да самага перапынку футбалісты "Арсенала" кантралявалі ход гульні, але на 44-й хвіліне прапусцілі мяч. Гаспадары поля атрымалі права на штрафны ўдар, які выканаў капітан БАТЭ Ігар Стасевіч, а Станіслаў Драгун дакладна замкнуў верхавую перадачу з правага фланга - 1:0. У другім тайме барысаўчанам давялося адбіваць шматлікія атакі "Арсенала", але яны змаглі ўтрымаць сваю мінімальную перавагу. Адразу пасля гульні галоўны трэнер пераможцаў Аляксей Бага адзначыў, што яго падапечным было нялёгка, але яны змаглі адолець больш вопытных сапернікаў. Аднак, сказаў настаўнік БАТЭ, гэта толькі першы матч, і хто выйдзе ў 1/8 фіналу, вырашыцца праз тыдзень - пасля сустрэчы ў Лондане.

Вынікі астатніх сустрэч:

"Фенербахчэ" (Турцыя) - "Зеніт" (Расія) - 1:0.

"Галатасарай" (Турцыя) - "Бенфіка" (Партугалія) - 1:2.

"Краснадар" (Расія) - "Баер" (Германія) - 0:0.

"Лацыа" (Італія) - "Севілья" (Іспанія) - 0:1.

"Алімпіякас" (Грэцыя) - "Дынама" (Украіна) - 2:2.

"Рапід" (Аўстрыя) - "Інтэр" (Італія) - 0:1.

"Рэн" (Францыя) - "Бетыс" (Іспанія) - 3:3.

"Славія" (Чэхія) - "Генк" (Бельгія) - 0:0.

"Бруге" (Бельгія) - "Зальцбург" (Аўстрыя) - 2:1.

"Вікторыя" (Чэхія) - "Дынама" (Харватыя) - 2:1.

"Мальме" (Швецыя) - "Чэлсі" (Англія) - 1:2.

"Селтык" (Шатландыя) - "Валенсія" (Іспанія) - 0:2.

"Спортынг" (Партугалія) - "Вільярэал" (Іспанія) - 0:1.

"Цюрых "(Швейцарыя) - "Напалі" (Італія) - 1:3.

"Шахцёр" (Украіна) - "Айнтрахт" (Германія) - 2:2.

Матчы ў адказ за выхад у 1/8 фіналу ЛЕ адбудуцца 20 і 21 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс