Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Aug 2017

Футбалісты БАТЭ не прайшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і паспрачаюцца за групу Лігі Еўропы

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ ўступілі пражскай "Славіі" па суме дзвюх сустрэч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і будуць змагацца за выхад у групавы этап Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда ЛЧ каманда Аляксандра Ермаковіча 25 ліпеня ўступіла чэшскаму чэмпіёну ў Празе з мінімальным лікам 0:1, а 2 жніўня на полі "Барысаў-Арэны" выйграла 2:1, але далей ідуць пражане за кошт гола, забітага на чужым полі.

БАТЭ (Барысаў) - "Славія" (Прага) - 2:1 (1:0).

2 жніўня. "Барысаў-Арэна". 13 000 гледачоў.

Суддзя - Пол Ван Бокел (Нідэрланды).

БАТЭ: Шчарбіцкі; Бага, Мілунавіч, Булят, Палякоў (М.Валадзько, 46), А.Валадзько (Гвілія, 76), Драгун, Іваніч, Стасевіч, Сігневіч, Гардзяйчук (Туомінен, 88).

"Славія": Лаштуўка; Фрыдрых, Югас, Дэлі, Боржыл, Нгадэу (Соўчак, 86), Ван Бурэн (Змргал, 61), Ротань, Гушбаўэр, Дані (Швента, 70), Шкода.

Галы: 1:0 - Сігневіч (5), 1:1 - Шкода (44), 2:1 - Стасевіч (46).

Папярэджанні: Мілунавіч, Стасевіч.

Пасля гасцявога паражэння барысаўчане імкнуліся як мага хутчэй адкрыць лік і парадаваць балельшчыкаў, якія поўнасцю запоўнілі трыбуны стадыёна. І гэта ім удалося ўжо на 5-й мінуце, калі Мікалай Сігневіч скарыстаўся памылкай галкіпера пражан Яна Лаштуўкі і адкрыў лік. Пасля гэтага госці перахапілі ініцыятыву і прымусілі барысаўчан абараняцца. Настойлівасць "Славіі" была ўзнагароджана за мінуту да перапынку - капітан каманды Мілан Шкода змог зраўнаваць рэзультат - 1:1. Адразу пасля аднаўлення гульні падапечныя Аляксандра Ермаковіча зноў пайшлі наперад, на 46-й мінуце вызначыўся ўжо капітан БАТЭ Ігар Стасевіч - 2:1 на карысць беларускага чэмпіёна. Да агульнай перамогі па суме дзвюх сустрэч барысаўчанам трэба было забіць толькі адзін гол, але ўсе іх намаганні да поспеху не прывялі.

У другім крузе кваліфікацыі футбалісты БАТЭ адолелі ерэванскі "Алашкерт" - 1:1 (дома) і 3:1 (у гасцях).

Цяпер чэмпіёнам Беларусі трэба будзе пазмагацца за выхад у групавы раўнд другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы. Футбалісты "Славіі" прадоўжаць шлях да групавой стадыі чэмпіёнскай Лігі. Жараб'ёўка плэй-оф абодвух турніраў адбудзецца 4 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.

Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі прабіліся ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, перайграўшы грэчаскі АЕК. У Афінах армейцы выйгралі 2:0, а 2 жніўня ў сябе дома перамаглі 1:0. Таксама прадоўжыць барацьбу за пуцёўку ў групавы этап галоўнага клубнага турніру Старога Свету азербайджанскі "Карабах", які перамог па суме дзвюх сустрэч малдаўскі "Шэрыф" - 0:0 (дома) і 2:1 (у гасцях).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі