Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Врс 2019

Фрыстайліст Антон Кушнір завяршыў кар'еру і стаў трэнерам зборнай Казахстана

Фрыстайліст Антон Кушнір завяршыў кар'еру і стаў трэнерам зборнай Казахстана
Фота з архіва

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фрыстайліст Антон Кушнір завяршыў кар'еру і стаў трэнерам нацыянальнай каманды Казахстана, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Як адзначылі ў НАК са спасылкай на Беларускую федэрацыю фрыстайла, кантракт атлета з нацыянальнай камандай скончыўся 31 жніўня, пасля чаго ён пацвердзіў свой намер працаўладкавацца ў Казахстане.

Антон Кушнір - беларускі фрыстайліст, які спецыялізаваўся на лыжнай акрабатыцы. Заслужаны майстар спорту Беларусі, алімпійскі чэмпіён 2014 года, уладальнік Кубка свету сезона-2009/2010, сярэбраны прызёр агульнага заліку Кубка свету-2007/2008, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі