Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Стд 2019

Французская спартыўная пара заваявала залаты медаль у парным катанні на ЧЕ ў Мінску

Французская спартыўная пара заваявала залаты медаль у парным катанні на ЧЕ ў Мінску

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французская спартыўная пара Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ заваявалі залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выступленне дуэта суддзі ацанілі ў 225,66 бала. На другую прыступку п'едэстала ўзняліся дзеючыя чэмпіёны Еўропы 2018 года расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў - 218,82 ачка. Бронзавую ўзнагароду заваявалі іх партнёры па камандзе Аляксандра Байкова і Дзмітрый Казлоўскі - 205,28 бала.

Сёння на лёд "Мінск-Арэны" выйдуць танцавальныя пары, у тым ліку беларусы Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі.

Адвольная праграма ў адзіночным катанні ў мужчын пройдзе ў суботу, 26 студзеня. Па яе выніках будуць разыграны медалі ў мужчынскім адзіночным катанні.

Завершыцца кантынентальны форум 27 студзеня маштабным гала-паказам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі