Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Чэр 2015

Французскае акадэмічнае таварыства мастацтва, навук і літаратуры ўзнагародзіла трох беларусаў

15 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Французскае акадэмічнае таварыства Art-Sciences-Lettres узнагародзіла медалямі і ганаровымі дыпломамі трох беларусаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы" Георгій Сасноўскі.

Узнагароджанне адбылося 13 чэрвеня ў час святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю таварыства. Медалёў і ганаровых дыпломаў удастоены саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Ілона Юрэвіч (у галіне ўстанаўлення і развіцця культурных сувязей), беларускі піяніст Сяргей Смірноў (у сферы канцэртнай дзейнасці) і старшыня Франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы" Георгій Сасноўскі (у сферы арганізацыі музычных і культурных мерапрыемстваў).

Юбілейная цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Салоне Опера атэля "Інтэркантыненталь" (адкрыты ў 1862 годзе) у прысутнасці больш як 500 чалавек. Узнагарод удастоены прадстаўнікі 30 дзяржаў.

Пасля афіцыйнай часткі адбылося выступленне Сяргея Смірнова. Ён выканаў творы Рахманінава і Моцарта. Бліскучае выкананне транскрыпцый Турэцкага марша і арыі Царыцы ночы з "Чароўнай флейты" Моцарта было асабліва ацэнена публікай, якая стоячы апладыравала музыканту.

Французскае акадэмічнае таварыства, заснаванае ў 1915 годзе, Art-Sciences-Lettres знаходзіцца пад патранатам Прэзідэнта Францыі і прызначана заахвочваць дзеячаў навукі і мастацтва з усяго свету. Штогод акадэмічнае таварыства ўручае лаўрэатам медалі і дыпломы ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па адборы ў розных намінацыях. Лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся Жак-Іў Кусто, Андрэ Маруа, Анры Труая і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі