У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2019

Фотавыставу БЕЛТА "Магія Беларусі" ў Ерэване наведала жонка прэзідэнта Арменіі

Фотавыставу БЕЛТА

24 верасня, Мінск /БЕЛТА - АРМЕНПРЭС/. Фотавыставу "Магія Беларусі", арганізаваную інфармацыйным агенцтвам БЕЛТА на станцыі маршала Баграмяна ў ерэванскім метро, наведала жонка прэзідэнта Арменіі Нуне Саркісян. Праект праходзіць на палях I Армянскага міжнароднага фестывалю фатаграфіі,  паведамляе БЕЛТА.

"Выставы фестывалю парадавалі мяне, таму што я ўбачыла, як розныя краіны супрацоўнічаюць праз фатаграфію. Я бачыла работы з Беларусі, Індыі, Японіі, Кітая, Ірана. Экспанаты прадстаўляюць культуру гэтых краін, якая аб'ядноўвае не толькі асобных людзей, але і нацыі, дзяржавы і рэлігіі", - сказала Нуне Саркісян.

Як адзначыў дырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва АРМЕНПРЭС Арам Ананян, агенцтва ў час Армянскага міжнароднага фестывалю фатаграфіі выступіла з шэрагам ініцыятыў. "Мы прадставілі экспазіцыю, прысвечаную 150-годдзю Аванэса Туманяна. На выставе, арганізаванай з нашымі беларускімі калегамі, мы паказалі выдатныя, унікальныя ўзоры беларускай фатаграфіі, звязаныя з рытуалам і традыцыяй. Экспанаты выклікаюць вялікую цікавасць", - сказаў ён.

Арам Ананян анансаваў, што ў бліжэйшы час адкрыецца выстава, прысвечаная юбілею Камітаса. "Гэта адна з нашых першых спроб рэалізаваць міжнародныя праекты, якія я лічу паспяховымі", - падкрэсліў ён.

Дырэктар АРМЕНПРЭС перадаў Нуне Саркісян альбом, выпушчаны з нагоды 100-годдзя інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. Ён паведаміў, што ў Беларусі была арганізавана сумесная выстава інфармацыйных агенцтваў дзвюх краін аб Спітакскім землетрасенні, якое адбылося 7 снежня 1988 года. У планах - правесці гэту выставу і ў Арменіі.

Акрамя таго, жонка прэзідэнта Арменіі наведала выставу "Гістарычная спадчына армянскай фатаграфіі", якая адкрылася каля Прэзідэнцкага палаца, прайшлася па станцыях Ерэванскага метрапалітэна "Маладзёжная" і "Плошча Рэспублікі" і пазнаёмілася з экспазіцыямі, арганізаванымі на палях фотафестывалю.

I Армянскі міжнародны фестываль фатаграфіі стартаваў 26 жніўня. Ён прэзентуе работы фатографаў з 20 краін, сярод якіх Японія, Данія, Італія, Францыя, Расія, Беларусь, Швейцарыя, ЗША, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. На палях фестывалю ў Ерэване дзейнічаюць 39 фотапавільёнаў. Фатаграфіі дэманструюцца, пачынаючы ад аэрапорта Звартноц і да рэзідэнцыі прэзідэнта, а таксама ў музеі Аванэса Туманяна, некалькіх станцыях метро ў Ерэване і на іншых пляцоўках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс