Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Крс 2016

Фотавыстаўку "30 гадоў пасля Чарнобыля" прадставяць у Мінску і рэгіёнах

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку "30 гадоў пасля Чарнобыля", якая сабрала работы беларускіх фотамастакоў, прадставяць у Мінску і рэгіёнах краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар грамадскай арганізацыі "Беларускі зялёны крыж" Людміла Скакун.

Фотавыстаўка адкрыецца ў сталічнай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва 13 красавіка. З яе экспазіцыяй, што ўключае амаль 30 фотаработ, мінчане змогуць азнаёміцца да 23 красавіка. Значную частку экспазіцыі склалі фотаздымкі, зробленыя ў Брагінскім раёне за апошнія 10 гадоў таленавітым беларускім фатографам Сямёнам Шаўцовым. Частка здымкаў адабрана па выніках пленэру, праведзенага ў красавіку 2015 года ў Брагінскім раёне, які быў арганізаваны па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі". Гэты чатырохгадовы праект рэалізуецца грамадскай арганізацыяй "Беларускі зялёны крыж" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

З Мінска выстаўка накіруецца ў Брагін, адкрыццё запланавана на 24 красавіка. Экспазіцыя будзе дапоўнена работамі фотамастакоў - удзельнікаў пленэру. Чакаецца, што фатаграфіі прафесіяналаў і аматараў адправяцца па населеных пунктах Брагінскага раёна і поўдні Беларусі.

Як адзначыла Людміла Скакун, экспазіцыя ўвабрала ў сябе мноства пазітыўных момантаў: добрыя адносіны паміж людзьмі, традыцыйная сувязь з зямлёй, прыродай і дамашняй гаспадаркай, жыццё дзяцей, і шмат іншага.

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" больш як 20 гадоў дапамагае пераадольваць наступствы аварыі, падтрымлівае мясцовыя ініцыятывы, садзейнічае адраджэнню краю праз павышэнне адукацыйнага і культурнага ўзроўню мясцовага насельніцтва, фарміраванне экалагічнай культуры, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферах экалогіі, навукі, адукацыі, аховы здароўя і выхавання падрастаючага пакалення з мэтай устаранення прычын і наступстваў экалагічных крызісаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі