У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2015

Фотавыстаўка пра жыццёвы шлях Уга Чавеса адкрылася ў Мінску

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка пра жыццёвы шлях былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса адкрылася сёння ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, якія раней не публікаваліся і былі зроблены на розных этапах жыцця Уга Чавеса: у пару дзяцінства, у час вучобы ў ваеннай акадэміі, у перыяд палітычнай кар'еры. Ёсць тут і сямейныя фатаграфіі", - сказала часовы павераны ў справах Венесуэлы Марыя Антонія Кабеса ў час адкрыцця экспазіцыі.

Фотавыстаўка пра жыццёвы шлях Уга Чавеса адкрылася ў МінскуПаводле яе слоў, Уга Чавес меў многія станоўчыя якасці. Адной з самых яркіх было ўменне выказваць свае пачуцці, эмоцыі словамі. "Ён быў аратарам з асаблівай харызмай, якая дазволіла яму як палітыку прыцягнуць простых людзей. Выдатна разумеючы патрэбы малазабяспечаных слаёў насельніцтва, Чавес заўсёды гаварыў аб гэтым адкрыта, эмацыянальна і ў той жа час проста, так, каб было зразумела кожнаму", - сказала Марыя Антонія Кабеса.

Фотавыстаўка прымеркавана да 61-й гадавіны з дня нараджэння Уга Чавеса. Яна будзе адкрыта з 14 па 27 жніўня 2015 года.Фотавыстаўка пра жыццёвы шлях Уга Чавеса адкрылася ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску