Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліп 2017

Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria Minsk

Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria Minsk25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria Minsk, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя "Летні настрой" сфарміравана з 40 фатаграфій, якія расказваюць аб яркіх падзеях у Беларусі, ілюструюць маляўнічыя пейзажы, уключае партрэты грамадзян.

Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria MinskЯк адзначыў на адкрыцці выстаўкі генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, яна будзе рэгулярна абнаўляцца, у ёй будуць прадстаўлены самыя яркія і цікавыя работы фотамайстроў. Так, экспазіцыя абновіцца да Дня горада, аднак яе змест пакуль трымаецца ў сакрэце.

Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria MinskВыставачны праект арганізаваны БЕЛТА сумесна з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Мінска. Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Ігара Бузоўскага, ён рэалізуецца на імправізаванай выставачнай пляцоўцы. Сумесны праект агенцтва і адміністрацыі будзе цікавы шырокай аўдыторыі, у тым ліку прафесіяналам. Інфармацыя аб экспазіцыі, як плануецца, будзе размяшчацца ў сацсетках і на сайце Цэнтральнага раёна.

Ігар Бузоўскі лічыць, што ідэя арганізацыі фотавыстаўкі знойдзе прадаўжэнне і праект будзе пашырацца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі