Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2020

Фота рарытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея ўпрыгожылі агароджу мінскага парку Чалюскінцаў

Фота рарытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея ўпрыгожылі агароджу мінскага парку Чалюскінцаў
Фота з архiва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця выставачнага праекта "Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь" на агароджы Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў па праспекце Незалежнасці адбылася сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выставачны праект дэманструе нацыянальны гісторыка-культурны здабытак Беларусі. Складаецца з 70 фотабанераў, на якіх прадстаўлены каштоўнасці з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея: манеты, зброя, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народныя промыслы і рамёствы, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і шмат іншага.

У стварэнні экспазіцыі прынялі ўдзел усе пяць філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі), што дае магчымасць раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай спадчыны.

"Мы зрабілі такую ​​падборку музейных прадметаў, якія, на наш погляд, дастаткова поўна ілюструюць усе нашы 58 музейных калекцый, - расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька. - Багацце збораў гістарычнага музея ў тым, што ў нашых фондах знаходзіцца практычна ўсё, што звязана з гісторыяй краіны. Гэта нумізматыка, сфрагістыка, нацыянальныя строі, іканапіс, рарытэтныя выданні, дакументы і гэтак далей. На кожным банеры прадстаўлена ў сярэднім па пяць прадметаў. Такім чынам, каля 350 музейных артэфактаў цяпер дэманструюцца на агароджы парку Чалюскінцаў".

Паводле слоў Паўла Сапоцькі, усе банеры маюць суправаджальную тэкставую інфармацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах. "У Мінску цяпер прадстаўлены некалькі пляцовак, якія асацыіруюцца з культурнай актыўнасцю. Гэта Ратуша, Палац спорту, а таксама гэта частка агароджы парку Чалюскінцаў, якая апошнім часам займае дамінуючую пазіцыю. Калі са 100 чалавек, якія праходзяць міма, 10 звернуць увагу, спыняцца, прачытаюць інфармацыю і захочуць схадзіць у музей і ячшэ раз усвядоміць, што наша культура багатая - будзе вельмі здорава", - адзначыў ён.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама. Яго аўтары - Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў, Алег Ладзісаў, Дар'я Аўчыннікава. Як чакаецца, праект будзе працаваць да чэрвеня 2021 года. "А потым, можа, мы яго прадоўжым", - дадаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі