У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Кст 2018

Форум вучоных краін СНД пройдзе ў 2020 годзе ў Мінску

Форум вучоных краін СНД пройдзе ў 2020 годзе ў Мінску

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў - удзельніц СНД на пасяджэнні ў Душанбэ (Таджыкістан) разгледзелі пытанні правядзення Форуму вучоных дзяржаў - удзельніц СНД у 2020 годзе. Па прапанове кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі месцам правядзення выбраны Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Плануецца, што форум адбудзецца ў другой палавіне верасня 2020 года і будзе скаардынаваны з правядзеннем сесіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і VIII Пасяджэння Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў - удзельніц СНД (СФН).

У час пасяджэння СФН у Душанбэ разгледжана 14 пытанняў. Старшынёй на чарговы перыяд аднагалосна выбраны прэзідэнт Акадэміі навук Таджыкістана Фарход Рахімі. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход работы над праектамі пагаднення аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў дзяржаў СНД і дагавора аб стварэнні Міждзяржаўнага фонду навуковых даследаванняў дзяржаў СНД. Таксама разглядаўся пералік перспектыўных навуковых праектаў, адпаведных прыярытэтным напрамкам фундаментальных даследаванняў. Дасягнута дамоўленасць унесці пералік пасля яго дапрацоўкі ва ўстаноўленым парадку на разгляд кіраўнікоў урадаў СНД для рэалізацыі праектаў у 2019-2022 гадах.

На пасяджэнні было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук і Саветам па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў - удзельніц СНД, накіраванае на аб'яднанне намаганняў у мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў па падтрымцы развіцця фундаментальнай навукі. Таксама адобрана рашэнне аб наданні Фізічнаму інстытуту Расійскай акадэміі навук і Фізіка-тэхнічнаму інстытуту імя С.У. Умарава Акадэміі навук Таджыкістана статусу базавай арганізацыі краін СНД у галіне падрыхтоўкі навуковых кадраў па фізічных навуках і па фізіка-тэхнічных навуках адпаведна.

Пагадненне аб стварэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў - удзельніц СНД было падпісана Саветам кіраўнікоў урадаў СНД 19 мая 2011 года. Удзельнікі пагаднення - Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Украіна. Асноўная мэта савета - стварэнне спрыяльных умоў для развіцця, каардынацыі і паслядоўнага паглыблення супрацоўніцтва краін СНД у галіне фундаментальнай навукі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс