У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2015

Форум "Ахова здароўя Беларусі-2015" пройдзе ў Мінску 24-27 сакавіка

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXII Беларускі медыцынскі форум "Ахова здароўя Беларусі-2015" пройдзе ў Мінску 24-27 сакавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак "Ахова здароўя Беларусі", "ФармЭкспа" і "Стаматалогія Беларусі". Сваю прадукцыю і тэхналогіі прадставяць больш як 200 прадпрыемстваў і арганізацый з 15 краін. Сярод іх вядучыя вытворцы медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. Традыцыйна вялікі раздзел экспазіцыі зоймуць удзельнікі, якія прадстаўляюць лабараторнае абсталяванне і тэхналогіі для касметалогіі і эстэтычнай медыцыны, сродкі рэабілітацыі і прафілактыкі, аздараўленчыя тэхналогіі і тавары для здаровага ладу жыцця.

Упершыню на форуме і выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі" будуць шырока прадстаўлены спецыялізаваныя медыцынскія прадпрыемствы Чэхіі.

Актыўны ўдзел у выстаўцы прымуць беларускія распрацоўшчыкі і вытворцы медыцынскай тэхнікі і расходных матэрыялаў, у тым ліку УП "Адані", ТАА "Драйв", ААТ "Інтэграл", ТАА "Ціса", ААТ "Віцязь", а таксама ўстановы і прадпрыемствы НАН Беларусі. Беларускую фармацэўтычную прамысловасць на выстаўцы прадставяць "Белмедпрэпараты", "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", "Мінскінтэркапс", а таксама кампаніі "Акадэмфарм", "Лекфарм", "Малкут", "Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў", "Экзон".

У час форуму будзе арганізавана насычаная навуковая праграма - больш за 80 падрыхтаваных Міністэрствам аховы здароўя і ўдзельнікамі выстаўкі навукова-практычных семінараў, канферэнцый, прэзентацый.

"Ахова здароўя Беларусі" - гэта буйнейшы агляд найноўшых дасягненняў медыцынскай навукі і практычнай аховы здароўя. Форум праводзіцца кампаніяй ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі" пад патранажам Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Выстаўка пройдзе ў будынку футбольнага манежа па адрасе пр-т Пераможцаў, 20/2.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс