Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Jun 2016

Фінал "Міс Беларусь-2016" адбудзецца 19 чэрвеня

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2016" адбудзецца 19 чэрвеня ў Палацы спорту, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар тэлеканала АНТ Юлія Дубоўская.

За галоўны тытул пазмагаюцца 26 прыгажунь. 7 чэрвеня ўсе дзяўчаты збяруцца ў Мінску і пачнуць падрыхтоўку да фінальнага шоу. За ўсімі этапамі падрыхтоўкі можна будзе сачыць у дзённіках конкурсу ў праграме "Наша раніца" і на сайце АНТ з 9 чэрвеня. Будзе дадзены старт галасаванню ў інтэрнэце. Кожны зможа пакінуць свой голас за канкурсантку, якая спадабалася, і будзе вызначана "Міс глядацкіх сімпатый".

У час фінальнага шоу 19 чэрвеня аб'явяць пераможніц у намінацыях "Міс дружба", "Міс топ-мадэль", "Міс фота", "Міс Арыфлэйм", "Другая віцэ-міс", "Першая віцэ-міс".

Самая прыгожая дзяўчына - пераможніца "Міс Беларусь-2016" - будзе прадстаўляць краіну на "Міс свету" ў гэтым годзе, а таксама ўдзельнічаць у розных культурных, дабрачынных акцыях у Беларусі і за яе межамі.

Гледачы тэлеканала АНТ убачаць маляўнічае шоу 19 чэрвеня ў 21.05.

Як паведамлялася раней, фінальнае шоу "Міс Беларусь-2016" выклікала вялікую цікавасць гледачоў, у сувязі з чым было прынята рашэнне перанесці яго на пляцоўку, магчымасці якой дазволяць зрабіць яго маштабным і відовішчным.

Нацыянальны конкурс "Міс Беларусь" праводзіцца раз у два гады.

Сімвалам конкурсу і пераходнай узнагародай з'яўляецца залатая карона, вырабленая ў 2004 годзе. Упрыгажэнне вагой 120 г выканана з белага золата і ўсыпана паўтысячай фіянітаў і тапазаў.

Арганізатарам выступае тэлеканал АНТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі