Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2019

Фінал "Млына моды" адбудзецца 15-16 мая ў Мінску

Фінал

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал XXVIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2019" пройдзе 15-16 мая ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У фінале фестывалю-конкурсу будзе прадстаўлена больш за 60 калекцый беларускіх дызайнераў. "Для вызначэння лепшых запрошаны міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну вядучых замежных устаноў і арганізацый з Італіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны, Францыі", - расказалі ў цэнтры. Пераможцы прымуць удзел у міжнародных творчых майстэрнях "Млына моды" ў краінах Еўропы, міжнародных конкурсах дызайнераў, тыднях моды, выстаўках, стажыроўках.

"Млын моды" - гэта творчае спаборніцтва дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Удзел у конкурсе дае магчымасць ім павышаць свой прафесіяналізм. У цэлым фестываль прызначаны захоўваць нацыянальныя традыцыі ў галіне моды, дызайну і вытворчасці адзення, фатаграфіі, пашыраць міжнародныя сувязі.

XXVIIІ Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота праводзіцца ў тры этапы з верасня па май. Яго дэвіз "Сардэчна запрашаем у Беларусь - краіну спорту і крэатыву" выбраны з улікам таго, што Мінск у 2019 годзе прымае ІІ Еўрапейскія гульні.

Арганізатарамі творчага форуму выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі