Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Май 2017

Фінал "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая

Гала-прадстаўленне "Млын моды"-2016 у Мінску

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал XXVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Творчае спаборніцтва арганізавана для дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Канкурсанты будуць спаборнічаць у некалькіх намінацыях, у тым ліку "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Майстар стылю". У фінале будзе прадстаўлена 100 калекцый беларускіх дызайнераў. Вызначаць лепшых міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну вядучых замежных устаноў і арганізацый з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны.

Праграмай фіналу таксама запланаваны адукацыйныя семінары прафесіяналаў у галіне моды і дызайну адзення, фатаграфіі; майстар-класы, прэзентацыі, прафесійныя сустрэчы. Пройдзе прэс-канферэнцыя з арганізатарамі і гасцямі фестывалю-конкурсу. У час гала-паказу 17 мая адбудзецца паказ лепшых беларускіх і гасцявых калекцый з Мінска, Барселоны, Масквы, Кракава, Рыгі, Кіева.

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства адукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль-конкурс праводзіцца ў мэтах грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння прафесіяналізму ў галіне моды, дызайну і вытворчасці адзення, фатаграфіі, тэкстылю і паслуг, захавання нацыянальных традыцый, пашырэння міжнародных сувязей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі