Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2025

Фінал Кубка Беларусі па футболе прыме Гродна

Фінал Кубка Беларусі па футболе прыме Гродна
Фота з архiва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны паядынак розыгрышу Кубка Беларусі адбудзецца 24 мая ў Гродне. Такое рашэнне прынята на пазачарговым пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашальны матч пройдзе на полі ЦСК "Нёман", трыбуны якога ўмяшчаюць амаль 8,5 тыс. гледачоў. Час пачатку фіналу 34-га па ліку кубкавага розыгрышу вызначыцца пазней. Гродна другі раз стане гаспадаром фінальнага матчу Кубка Беларусі, у 2017 годзе футбалісты брэсцкага "Дынама" заваявалі трафей, атрымаўшы перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці над салігорскім "Шахцёрам".

Цяпер барацьбу за Кубак краіны прадаўжаюць чатыры паўфіналісты. У першай гульні гродзенскі "Нёман" разграміў у сябе дома футбалістаў "Віцебска" (3:0), а жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і "МЛ Віцебск" разышліся мірам (0:0). Паядынкі ў адказ за выхад у фінал адбудуцца 7 і 8 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі