Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Кст 2022

Фінал конкурсу "Сям'я года" пройдзе 14 кастрычніка ў Мінску

Фінал конкурсу
Фота з архiва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень маці 14 кастрычніка пройдзе фінал пятага рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года". Пляцоўкай яго правядзення стане Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

За перамогу будуць змагацца сем сем'яў - пераможцы мінскага гарадскога і абласных конкурсаў. Гэта сем'і Ілюшыных (Брэсцкая вобласць), Лаверавых (Віцебская вобласць), Гаўрыльчанка (Гомельская), Міклаш (Гродзенская вобласць), Станкевіч (Мінская вобласць), Жураўлёвых (Магілёўская вобласць), Трыказа (Мінск).

У фінале конкурсу сем'і прадставяць візітную картку "Радавод" - гісторыю свайго роду, сямейныя звычкі і традыцыі. Таксама неабходна падрыхтаваць прэзентацыю актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям'і, захапленняў, поспехаў і дасягненняў (сацыяльна значны праект "Мая краіна - мая сям'я").

Пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржорганаў, грамадскіх арганізацый, беларускага шоу-бізнесу. Старшыня - міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Па выніках конкурсных заданняў сем'ям уручаць дыпломы I, II і III ступені. Уладальніку дыплома I ступені будзе прысвоена ганаровае званне "Сям'я года".

Для пераможцаў фіналу конкурсу ўстаноўлены грашовыя прэміі: для ўзнагароджаных дыпломам I ступені - 75 базавых велічынь, два дыпломы II ступені - 35 базавых велічынь, чатыры дыпломы III ступені - 20 базавых велічынь. Пры гэтым удзельнікі будуць таксама ўзнагароджаны прызамі і сертыфікатамі ад Мінпрацы і сацабароны, партнёраў і спонсараў конкурсу.

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле міністэрстваў інфармацыі і культуры, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын.

Рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" стартаваў у 2012 годзе. Другі рэспубліканскі конкурс прайшоў у 2014 годзе, трэці - у 2017-м, чацвёрты - у 2019-м. Пераможцамі першага конкурсу стала сям'я Глазковых з Магілёва, другога - сям'я Ніканчук з Наваполацка, трэцяга - сям'я Патрушка з Калінкавіч Гомельскай вобласці, чацвёртага - сям'я Нікалаевых з Магілёва.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі