У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліс 2015

Фільмы з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі прадстаўлены на конкурсе імя Тарыча

13 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Аўтары з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі прадставілі работы на адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча ў Полацку "Я здымаю кіно", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

На конкурс паступіла больш за 60 работ розных жанраў і напрамкаў кінематаграфіі - дакументальныя, мастацкія, мультыплікацыйныя, музычныя кліпы, сацыяльныя ролікі і інш.

Лепшыя фільмы вызначаць спецыялісты Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры тэлебачання і радыёвяшчання інстытута журналістыкі БДУ, а таксама тэлекампаніі "Скіф". Вынікі адкрытага конкурсу будуць агучаны на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў у Полацку 17 снежня, у Дзень святкавання 91-годдзя беларускага кіно. "У гэты ж дзень спецыялісты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і студыі "Беларусьфільм" правядуць майстар-класы для канкурсантаў", - дадалі ў прэс-службе.

"Гэты конкурс накіраваны на развіццё тэлевізійнай прасторы, садзейнічае папулярызацыі самадзейнай кінавідэатворчасці сярод беларусаў і выяўляе творчых асоб. Прыемна, што ён становіцца традыцыйнай падзеяй у яркай чарадзе беларускіх кінафестываляў", - падкрэслілі арганізатары.

Конкурс складаецца з трох этапаў: прыём работ і тэхнічны адбор да допуску; ацэнка гледачоў - тэлетрансляцыя выбраных работ на тэлеканале "Скіф" з арганізацыяй інтэрактыўнага галасавання (да 10 снежня); заключны этап - урачыстае закрыццё конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў.

Арганізатары конкурсу - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама, Полацкі філіял тэлекампаніі "Скіф", ДП "Полацкая кінавідэасетка", партнёры - Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Інстытут журналістыкі БДУ.

Юрый Віктаравіч Тарыч (сапраўднае прозвішча Аляксееў) - савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст, яркая і вядомая фігура ў кінематаграфічным мастацтве, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР, ураджэнец Полацка. Гады жыцця 1885-1967.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс