Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Кст 2022

Фільмы з 7 краін прадставяць на конкурсе "Лістападзік"

Фільмы з 7 краін прадставяць на конкурсе
Фота з архiва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінаконкурс для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" пройдзе ў сталічным кінатэатры "Піянер" з 5 па 7 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры ХХVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

У бягучым годзе фільмы прадставяць у чатырох конкурсных праграмах: ігравога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, а таксама ў конкурсе для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". У апошнюю секцыю кінематаграфісты накіравалі больш за 400 заявак з больш як 50 краін. Да ўдзелу дапусцілі 9 карцін з 7 краін. Дзясятая - "Чарадзеі" Рэната Даўляцьярава - стане фільмам адкрыцця і не будзе ўдзельнічаць у конкурснай праграме.

Згодна з рэгламентам фестывалю, у "Лістападзіку" ўдзельнічаюць поўнаметражныя ігравыя і анімацыйныя карціны, створаныя ў 2021-2022 гадах. У конкурсе для дзяцей і юнацкай аўдыторыі пакажуць самую малую колькасць работ з усіх праграм, што таксама прадугледжана рэгламентам. На экраны маглі трапіць максімум 10 фільмаў.

"Мы стараліся  сфарміраваць праграму такім чынам, каб яна ахапіла розныя аспекты жыцця маладога пакалення. У конкурсе ёсць фільмы сацыяльнай накіраванасці, якія расказваюць аб экалагічных праблемах, якія закранаюць важныя тэмы для сённяшняй моладзі. Многія з іх удзельнічалі і нават перамагалі ў буйных міжнародных фестывалях", - адзначыла асістэнт праграмнага дырэктара конкурсу для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" Кацярына Тамковіч-Латута.

Цырымонія адкрыцця "Лістападзіка" адбудзецца ў кінатэатры "Піянер" 5 лістапада. Яго вялікая зала стане асноўнай пляцоўкай "Лістападзіка" на ўсе тры дні работы секцыі. З нагоды адкрыцця конкурсу для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі плануецца правядзенне ўрачыстага мерапрыемства.

Праграмным дырэктарам "Лістападзіка" ў гэтым годзе стала вядомы беларускі рэжысёр Алена Турава. Кіраўніком журы выбраны генеральны дырэктар кінастудыі "Таджыкфільм" Махмадсаід Шахіён.

ХХVIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адбудзецца ў Беларусі з 4 па 11 лістапада. Ён праводзіцца пачынаючы з 1994 года. Арганізатарамі кінафестывалю выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі