Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Сак 2015

Фільмы маладзёжнага праекта "Мой фільм аб вайне" папоўняць архіў музея ВАВ у Мінску

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільмы маладзёжнага праекта "Мой фільм аб вайне" папоўняць архіў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Мінскай гарадской арганізацыі ГА "БРСМ" Надзея Нікалаева.

Ва ўсіх раёнах Мінска напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі праходзяць завяршальныя відэаздымкі размоў моладзі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадугледжаныя другім сезонам патрыятычнага праекта "Мой фільм аб вайне". Паводле слоў Надзеі Нікалаевай, фармат відэаінтэрв'ю даў магчымасць маладым людзям даведацца аб падрабязнасцях бітваў і ваенных будняў ад непасрэдных удзельнікаў ВАВ і ўнёс значны ўклад у стварэнне хронікі ўспамінаў ветэранаў.

"Цяпер на стадыі мантажу знаходзяцца амаль 15 размоў з ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Да заканчэння праекта плануецца выпусціць цыкл з больш як 30 гатовых відэаінтэрв'ю. Анталогія фільмаў будзе перададзена ветэранам, членам іх сем'яў, а таксама папоўніць архіў музея Вялікай Айчыннай вайны", - сказала Надзея Нікалаева.

Прэзентацыя вынікаў другога сезона праекта "Мой фільм аб вайне" з дэманстрацыяй тызер-версіі фільмаў адбудзецца ў пачатку мая ў кінатэатры "Цэнтральны". На мерапрыемства будуць запрошаны непасрэдныя героі інтэрв'ю, удзельнікі здымачных груп, моладзь сталіцы.

Першы сезон праекта "Мой фільм аб вайне" стартаваў у ліпені 2013 года. Тады моладзь Мінска запісала 15 відэаразмоў з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. 6 мая 2014 года ў кінатэатры "Цэнтральны" адбыўся прэм'ерны паказ тызер-версіі цыкла "Мой фільм аб вайне" для ветэранаў і ўдзельнікаў вайны з канцэртнай праграмай.

Ініцыятар маладзёжнага праекта - Мінскі гарадскі камітэт ГА "БРСМ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі