Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2018

Фільм пра БелАЗы заваяваў дзве ўзнагароды фестывалю карпаратыўнага відэа ў Канах

Фільм пра БелАЗы заваяваў дзве ўзнагароды фестывалю карпаратыўнага відэа ў Канах
Скрыншот з відэа "Гонка кантынентаў"

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карпаратыўны фільм "Гонка кантынентаў" кінапраекта "БелАЗ 70" заваяваў дзве ўзнагароды міжнароднага фестывалю The Cannes Corporate Media & TV Awards. Такая інфармацыя размешчана на сайце БелАЗа, паведамляе БЕЛТА.

Ён удастоены прыза "Залаты дэльфін" у намінацыі "Лепшы карпаратыўны фільм" і прыза "Сярэбраны дэльфін" - у намінацыі "Унутраныя камунікацыі". Кінаролік зняла новасібірская кампанія LBL-Production.

Паводле задумы аўтараў, фільм павінен адлюстроўваць магутнасць тэхнікі беларускага прадпрыемства, якая аднолькава паспяхова працуе ў розных кліматычных умовах. Паказаны адначасовы старт 220-тонных БелАЗаў у расійскім Кемераве і паўднёваафрыканскім Кейптаўне, пагрузка, разгрузка, упэўнены рух па тэхналагічных дарогах. "Хто пераможа ў найскладанейшых кліматычных умовах "Гонкі кантынентаў"? У любым выпадку выйграе кар'ерны самазвал БелАЗ, здольны працаваць і сібірскай зімой, і афрыканскім летам. Беларускі аўтазавод ніколі не спыняецца ў сваім развіцці, ствараючы на працягу вось ужо 70 гадоў машыны, запатрабаваныя ва ўсім свеце", - адзначаюць аўтары фільма.

The Cannes Corporate Media & TV Awards - адзін з самых прэстыжных аглядаў карпаратыўных і дакументальных тэлефільмаў. У складзе журы фестывалю лаўрэаты прэмій "Оскар" і "Эмі".

Фота БелАЗ

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі