Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2016

Фільм "Беларусь. Дакументальная гісторыя" ўдастоены спецпрыза кінаасамблеі на Дняпры

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецпрыза Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры-2016 удастоены поўнаметражны фільм Галіны Адамовіч "Беларусь. Дакументальная гісторыя", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

У фільме "Беларусь. Дакументальная гісторыя" вытворчасці студыі "Летапіс" кінастудыі "Беларусьфільм" адлюстраваны асноўныя вехі гісторыі станаўлення незалежнай Беларусі і сённяшні дзень краіны. Глядач убачыць сучасныя здымкі важнейшых падзей і аб'ектаў у розных галінах дзейнасці дзяржавы - у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, спорце, сферы міжнародных адносін. Фільм дае панарамную карціну жыцця і паступальнага руху наперад Беларусі за гады яе існавання як незалежнай дзяржавы.

Штогадовы кінафорум Міжнародная кінаасамблея на Дняпры прайшоў сёмы раз. Ён быў прысвечаны 1000-годдзю старажытнарускага манаства на Святой Гары Афон, якое святкуецца Праваслаўнай царквой ва Украіне ў новым годзе. Форум праходзіў пад лозунгам "Адзінства кінематографа - у праўдзе". Дэвіз заклікае кожнага творчага чалавека зрабіць усё неабходнае сваёй працай, каб у жыцці панавалі мір, любоў і ўзаемаразуменне.

У бягучым годзе ў кінаасамблеі ўдзельнічалі вядомыя рэжысёры-дакументалісты з Украіны, Беларусі, Расіі, Польшчы і Сербіі. Па традыцыі кінафорум прадстаўляе шмат прэм'ер. З 25 фільмаў, адабраных для паказу на сёмай Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры, 16 сталі прэм'ерамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі