Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2015

Фларысты Беларусі, Расіі і Арменіі прадставяць свае "анёльскія" работы ў Віцебску

6 сакавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Фларысты Беларусі, Расіі і Арменіі прадставяць свае "анёльскія" работы ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім мастацкім музеі.

Міжнародная выстаўка фларыстычнага калажу пад назвай "Анёл мой..." адкрываецца сёння ў Мастацкім музеі і будзе суправаджацца дабрачыннымі майстар-класамі. Яна арганізавана Міжнароднай творчай асацыяцыяй фітакалажыстаў "Фларысіма" як частка тэматычнага праекта, запушчанага ў красавіку 2014 года. Як тлумачаць арганізатары, у цыкле выставак аўтары экспануюць работы, якія адлюстроўваюць іх разуменне і адчуванне свайго анёла. Таму работы прадстаўлены не толькі ў выглядзе анёла, але і іншых вобразаў, блізкіх людзей, кветак, да якіх у аўтара "анёльскае" стаўленне.

Першая выстаўка праекта "Анёл мой..." адбылася ў красавіку 2014 года ў Маскве, у Цэнтральным доме журналіста. Затым адбыліся выстаўкі ў Расіі і Беларусі. У іх удзельнічалі майстры з гэтых краін, а таксама Арменіі - члены МТАФ "Фларысіма", кіраўнікі дзіцячых арганізацый дадатковай адукацыі і іх вучні.

Віцебск выбраны месцам правядзення выстаўкі, якая завяршае гадавы праект "Анёл мой...", невыпадкова. Першую сваю выстаўку ў Беларусі ("Славянскія эцюды" ў час фестывалю "Славянскі базар у Віцебску-2012") асацыяцыя "Фларысіма" правяла менавіта ў Мастацкім музеі.

МТАФ "Фларысіма" - міжнародная арганізацыя творчых людзей з Расіі, Беларусі і Арменіі. Мэта яе дзейнасці - папулярызацыя фларыстычнага калажу, а таксама развіццё дружалюбных адносін і ўзаемаразумення народаў краін Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі