Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2018

ФК "Дынама-Брэст" адкрыў офіс у Кітаі

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" адкрыў офіс у сталіцы Кітая Пекіне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар клуба Вольга Хіжынкова.

Клуб атрымаў усе неабходныя дазволы ў Міністэрстве камерцыі Кітая і пачаў актыўную работу па прыцягненні новых партнёраў.

Як адзначыла Вольга Хіжынкова, выхад на спартыўны рынак Кітая футбольнага клуба з Беларусі камерцыйна апраўданы. "Наша каманда мае дакладныя мэты. У "Дынама-Брэст" ёсць сваё кіберспартыўнае падраздзяленне, і мы хочам атрымаць мясцовую аўдыторыю - кіберспартыўнага балельшчыка. Яшчэ адна мэта - работа са спонсарамі і прыцягненне рэкламадаўцаў. Кітайскія кампаніі вельмі зацікаўлены ў прысутнасці ў Еўропе, і мы разлічваем на супрацоўніцтва. Мы бачым, што актыўнасць кітайскіх кампаній у Беларусі падмацоўваецца афіцыйнымі дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні, ужо створана пэўная інфраструктура для іх прысутнасці ў нашай краіне", - расказала прэс-сакратар клуба.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі